Ян I (папа рымскі)
Выгляд
па-лацінску: Johannes PP. I | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 470 |
Памёр | 20 траўня 526 |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[1] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар, пісьменьнік |
Дзень памяці | 18 траўня[2] |
Ян I (па-лацінску: Ioannes PP. I; 470 — 18 траўня, 526 году) — папа рымскі з 13 жніўня 523 году па 18 траўня 526 году. Паходзіў зь Сіены. Ян быў недагодны каралю остготаў Тэадорыху, таму атрымаў ад таго даручэньне дабіцца ў Канстантынопалі палёгкі для арыянаў прыдунайскіх краінаў. Не дабіўся посьпеху ў гэтай місіі, і быў кінуты Тэадорыхам у турму, дзе і памёр праз колькі месяцаў. Зьяўляецца першым папам, як вядома, які наведаў Канстантынопаль падчас свайго пантыфікату.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Calendarium Romanum (лац.): Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 26.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ян I. Catholic Encyclopedia