Антэр (папа рымскі)
Anterus | |
Антэр I, Папа Рымскі | |
Пачатак папства | 21 лістапада 235 |
---|---|
Канец папства | 3 студзеня 236 |
Папярэднік | Пантыян |
Наступнік | Фабіян |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | ? |
Памёр | 3 студзеня 236 |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Дзень памяці | 3 студзеня |
Антэр (лац.: Anterus, ? — 3 студзеня 236) — 19-ы Папа Рымскі (з 21 лістапада 235 па 3 студзеня 236).
Пантыфікат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Біскуп Рыма Антэр быў грэкам, сынам Ромула[3], які нарадзіўся ў Пецілію-Палікастра ў Калабрыі й вызваліўся з рабства.
Верагодна, што ў 235 годзе ён (разам зь іншымі дзеячамі хрысьціянскай царквы, у тым ліку папам сьв. Пантыянам і біскупам (антыпапай) сьв. Гіпалітам Рымскім) быў сасланы на востраў Сардынія па загадзе імпэратара Максыміна Тракійскага. Там Пантыян і Гіпаліт памірыліся й дамовіліся аб тым, што наступным Папам стане Антэр.
Яго пантыфікат працягваўся месяц і дзесяць дзён. Ён лічыцца пакутнікам, пахаваны ў катакомбах сьв. Калікста. Надмагільная пліта Антэра была знойдзена Джавані Батыста дэ Росі ў 1854 годзе. На пліце захаваліся паўсьцёртыя рэшткі грэцкай эпітафіі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://www.theguardian.com/news/datablog/2013/feb/13/popes-full-list
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Pope Saint Antherus на catholicsaints.info Архівавана 12 листопада 2014. (анг.)