Эпір
Выгляд
Эпі́р (па-грэцку: Ήπειρος) — геаграфічны і гістарычны рэгіён на паўднёвым усходзе Эўропы, які цяпер падзелены паміж Грэцыяй і Альбаніяй. Знаходзіцца паміж гарамі Пінд і Іянічным морам, цягнецца ад Влёрскай затокі і Акракераўнскіх гораў на поўначы да Амбрацкай затокі і разбуранага рымскага гораду Нікопаль на поўдні. У цяперашні час ёсьць часткай грэцкай пэрыфэрыі Эпір на паўночным захадзе Грэцыі і Гіракастраўскай, Влёрскай і Бэрацкай абласьцямі на поўдні Альбаніі. Найбуйнейшым горадам Эпіру ёсьць Яніна, якая месьцца ў грэцкай частцы, а самым вялікім альбанскім гораду рэгіёну ёсьць Гіракастра.