Перайсьці да зьместу

Славянск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славянск
укр. Слов’янськ
Герб Славянску Сьцяг Славянску
Дата заснаваньня: 1645
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Тэрытарыяльная грамада: Славянская
Мэр: Вадзім Лях[d][1]
Плошча:
  • 58,9 км²
Вышыня: 74 м н. у. м.
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 6262
Паштовы індэкс: 84122
Геаграфічныя каардынаты: 48°51′11.7″ пн. ш. 37°36′21.2″ у. д. / 48.85325° пн. ш. 37.605889° у. д. / 48.85325; 37.605889Каардынаты: 48°51′11.7″ пн. ш. 37°36′21.2″ у. д. / 48.85325° пн. ш. 37.605889° у. д. / 48.85325; 37.605889
Славянск на мапе Ўкраіны
Славянск
Славянск
Славянск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.slavrada.gov.ua/

Славя́нск (укр. Слов’янськ) — места на ўсходзе Ўкраіны, на рацэ Казённы Тарэц. Адміністрацыйны цэнтар Славянскага раёну Данецкай вобласьці. Насельніцтва 56 тыс. чал. (2024). Знаходзіцца за 119 км ад Данецку, чыгуначны вузел.

Славянск — старажытнае места на Данбасе. З 19 красавіка 2011 зьяўляецца курортам дзяржаўнага значэньня.

У XVI стагодзьдзі на тэрыторыі сучаснага Славянску пачалі сяліцца зьбеглыя сяляне зь іншых частак Украіны. У 1645 дзеля абароны ад набегаў татараў казакі збудавалі фартэцыю Тор. З тых часоў Славянск — цэнтар здабычы солі і гандлю ёй. Існуе таксама іншая вэрсія заснаваньня места: пад прыкрыцьцём Маяцкая астрога ў 1664 распачалося дзяржаўнае (па—татарску казённае) солеварэньне на Торы, якое знаходзілася пад няспыннай аховай, што спрыяла фармаваньню тут сталага насельніцтва. Вынікам чаго стала ў 1676[3] заснаваньне мястэчка Тор, у якім на пачатак 1677 ужо пражывала 245 украінскіх сем’яў.

У 1685—1764 Тор — соценнае мястэчка Ізюмскага палку. У 1784 паселішча перайменавалі ў Славянск (пазьней Славянскае). Адначасна яно атрымала статус места і стала цэнтрам павету Кацярынаслаўскага намесьніцтва. У 1787 Славянск увайшоў у склад Ізюмскага павету Слабадзкой-Украінскай (з 1835 — Харкаўскай) губэрні. З 1880-х чыгуначны вузел. У 1930-я пачаўся рост прамысловасьці Славянску. 19 красавіка 2011 места атрымала статус курорту дзяржаўнага значэньня.

Пачынаючы ад красавіка 2014 году горад стаў арэнай баявых дзеяньняў паміж сэпаратысцкімі групоўкамі і ўкраінскімі сілавікамі. Узброены канфлікт пачаўся ў ноч на 11 красавіка 2014 году, калі ўзброеныя аўтаматамі прарасейскія сэпаратысты захапілі раёнае аддзяленьне міліцыі ў горадзе і вывесілі там сьцяг Расеі[4]. Рэакцыяй ўкраінскай улады стала антытэрарыстычная апэрацыя, распачатая 13 красавіка з мэтай спыніць сэпаратыстаў. Станам на 6 ліпеня гэтага ж году ўся поўнач Данецкае вобласьці, у тым ліку Славянск і некалькі іншых навакольных населеных пунктаў былі пакінутыя тэрарыстамі, у выніку чаго ў горадзе быў адноўлены канстытуцыйны лад.

  • 1971—134,5 тыс. чал.[5]
  • 2000—130 тыс. чал.[3]
  • 2012—118 тыс. чал.

Нацыянальны склад

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
N Нацыянальнасьць Колькасьць Адсотак насельніцтва
1 Украінцы 104 423 73,1
2 Расейцы 33 649 23,6
3 Туркі 829 0,6
4 Беларусы 766 0,5
5 Армяне 592 0,4
6 Грэкі 320 0,2
7 Цыганы 279 0,2
8 Азэрбайджанцы 208 0,1
Усяго 142 873 100,00

Прадпрыемствы па вытворчасьці соды, керамічных вырабаў, заводы цяжкага машынабудаваньня, алоўкавая, мэблевая фабрыкі і іншае. Здабыча кухоннай солі. ГРЭС.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славянск — бальнеагразевы курорт. У месьце дзейнічае краязнаўчы музэй.

  1. ^ а б http://www.slavrada.gov.ua/?view=council.golova
  2. ^ http://www.ukrstat.gov.ua/druk/publicat/kat_u/2017/zb/06/zb_chnn_0117pdf.zip
  3. ^ а б Славянск // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 504.
  4. ^ Сепаратисти на Донбасі захопили облпрокуратуру та міськвідділ міліції. Українська правда
  5. ^ Словянск // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.