Рубін
Выгляд
Рубін (па-лацінску: rubens, rubinus — чырвоны), Al2O3 — мінэрал, разнавіднасьць карунду, адносіцца да клясы вокіслаў, трыганальная сынгонія. Цвёрдасьць - 9, шчыльнасьць 3,97 - 4,05, Падрабязьней гл. карунд. Ад чырвонай шпінэлі адрозьніваецца па форме крышталяў, у іншых выпадках - зь вялікаю працаю, напр. пад мікраскопам. Чырвоную афарбоўку надае прымешка хрому. Чырвоныя карунды называюцца рубінамі, сінія - сапфірамі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рубін — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў