Перайсьці да зьместу

Нікель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кобальт ← Нікель → Медзь


Ni

Pd
Выгляд

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Нікель, Ni, 28
Катэгорыя элемэнту Пераходныя мэталы
Група, пэрыяд, блёк 10, 4, d
Адносная атамная маса 58,69 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў [Ar] 3d84s2
Электронаў у абалонцы 2 8 16 2
Фізычныя ўласьцівасьці
Колер серабрыста-белы
Фаза Цьвёрдае цела
Шчыльнасьць (пры п. т.) 8,908 г·см−3
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. 7,81 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 1455 °C
Тэмпэратура кіпеньня 2913 °C
Удзельная цеплыня плаўленьня 17,5 кДж·моль−1
Удзельная цеплыня выпарваньня 370 кДж·моль−1
Цеплаёмістасьць (25 °C) 25,1 Дж·моль−1·K−1
Структура крышталічнай краты face-centered cubic
Магнэтызм фэрамагнетык
(376 °С) 631,15 K
Электрычны супор 6,93•10-8Ω·м
Электрычны супор (0 °C) 6,16•10-8Ω·м
Цеплаправоднасьць (300 K) 90,7 Вт·м−1·K−1
Хуткасьць гуку 6040 м/с
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня +2, +3, +4
Электраадмоўнасьць 1,91
Энэргіі іянізацыі 1-я: 737,13 кДж·моль−1
2-я: 1753,03 кДж·моль−1
3-я: 3395 кДж·моль−1
Атамны радыюс 135 пм
Кавалентны радыюс 121 пм
Радыюс Ван дэр Ваальса 240 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 7440-02-0
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы нікеля
іза % пэрыяд паўраспаду распад энэргія (МэВ) прадукты распаду
58Ni 67,76 58Ni зьяўляецца стабільным пры 30 нэўтронах
60Ni 26,16 60Ni зьяўляецца стабільным пры 32 нэўтронах
61Ni 1,25 61Ni зьяўляецца стабільным пры 33 нэўтронах
63Ni 3,33 63Ni зьяўляецца стабільным пры 35 нэўтронах
64Ni 1,16 64Ni зьяўляецца стабільным пры 36 нэўтронах

Нікель (па-лацінску: Niccolum) Ni — хімічны элемэнт VIII групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 28. Шчыльнасьць пры н. у. складае 8,908 г/см³. Серабрыста-белы мэтал з жаўтаватым адценьнем, добра апрацоўваецца, плястычны. У звычайных умовах існуе ў β-мадыфікацыі, якая мае кубічную шчыльна ўпакаваную структуру крышталічнай краты (a=3,5236 Å). Электрахімічны эквівалент іёна Ni2+ складае 0,30·10-6 кг/Кл[1]. Нікель — мэтал сярэдняй хімічнай актыўнасьці. У злучэньнях звычайна двухвалентны. Упершыню атрыманы ў 1751 годзе швэдзкім навукоўцам А. Ф. Кронстэдтам. Назва паходзіць ад ням. Nickel — імені злога духа, які нібыта перашкаджаў гарнякам.

Прыродныя крыніцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па знаходжаньні ў зямной кары займае 25-е месца сярод элемэнтаў (5,8•10-3% масы). Важнейшыя мінэралы — нікелін (NiAs), герсдарфіт (NiAsS), бунзэніт (NiO). Таксама зьяўляецца складнікам мілерыта (NiS), у якім доля нікеля складае 64,7%[2] Асноўныя радовішчы — у Расеі, Канадзе, Новай Каледоніі, Аўстраліі, Кубе, Інданэзіі, Казахстане, Турцыі. Нікелевыя руды лічацца прамысловымі пры ўтрыманьні больш за 0,3% Ni. У 1979 выраблялася каля 700 тысяч тон.

Да 80% здабытага нікелю ідзе на нікелевыя сплавы — легіраваныя сталі, звышцьвёрдыя, магнітныя, антыкаразійныя стопкі. Канструкцыйны матэрыял для хімічнага абсталяваньня і ядзерных рэактараў, электродаў акумулятараў. Сечыва вывядзеньня для нэўтронаў спэктра дзяленьня для нікеля складае σвыв = 1,89 ± 0,10 барн[3]. Каля 10% — выраб каталізатараў для многіх рэакцыяў. Антыкаразійнае пакрыцьцё (нікеліраваньне).

  1. ^ Рымкевич А. П. Физика. Задачник. 10—11 кл. : пособие для общеобразоват. учреждений. — 10-е изд., стереотип.. — М.: Дрофа, 2006. — С. 167.
  2. ^ Mindat (анг.)
  3. ^ Сборник задач по теории переноса, дозиметрии и защите от ионизирующих излучений: Учебное пособие / под ред. В.А. Климанова. — М.: НИЯУ МИФИ, 2011. — С. 145.
  • Большая энциклопедия: В 62 томах. — М.: ТЕРРА, 2006. — Т. 32. — С. 399. — 150 000 ас. — ISBN 5-273-00432-2
  • Федоров, П. И. Никель // Химия: Энциклопедия / Под ред. И. Л. Кнунянц. — М.: Большая Российская энциклопедия, 2003. — С. 377. — 10 000 ас. — ISBN 5-85270-253-6
  • Волков, А. И.; Жарский, И. М. Большой химический справочник. — Мн.: Современная школа, 2005. — 608 с. — 4000 ас. — ISBN 985-6751-04-7

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нікельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў