Перайсьці да зьместу

Вадарод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадарод → Гель


H

Li
Выгляд
газ бяз колеру

Схематычная выява атаму вадароду
Схематычная выява атаму вадароду
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Вадарод, H, 1
Катэгорыя элемэнту Немэталы
Група, пэрыяд, блёк 1 (IA), 1, s
Адносная атамная маса 1,00794 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў 1s1
Электронаў у абалонцы 1
Фізычныя ўласьцівасьці
Колер бяз колеру
Фаза Газ
Шчыльнасьць (пры п. т.) 8,988×10-5 г·см−3
Шчыльнасьць вадкасьці пры т. пл. каля 0,088 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 14,01 K, -259,14 °C, -434,45 °F
Тэмпэратура кіпеньня 20,28 K, -252,87 °C, -423,17 °F
Крытычны пункт 33,24 K, 1,297 МПа
Удзельная цеплыня плаўленьня 0,117 кДж·моль−1
Удзельная цеплыня плаўленьня (атамная) 0,558 кДж·моль−1
Удзельная цеплыня выпарваньня 0,891 кДж·моль−1
Цеплаёмістасьць (25 °C) 28,83 Дж·моль−1·K−1
Насычаная пара
P/Pa 1 10 100 1 k 10 k 100 k
at T/K 6,8 7,9 9,4
Структура крышталічнай краты hexagonal close-packed
Магнэтызм diamagnetic
Цеплаправоднасьць (300 K) 0,1805[1]-0,1815 Вт·м−1·K−1
Хуткасьць гуку 1261 м/с
пры 298,15 K - 1314 м/с
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня +1, 0, -1
Электраадмоўнасьць 2,1 (Шкала Паўлінка)
Энэргіі іянізацыі 1-я: 1312 кДж·моль−1
Атамны радыюс (разл.) 25 (53) пм
Кавалентны радыюс 37 пм
Радыюс Ван дэр Ваальса 120 пм
Іншыя характарыстыкі
Нумар CAS 1333-74-0
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы вадароду
іза % пэрыяд паўраспаду распад энэргія (МэВ) прадукты распаду
1H 99,9885% H зьяўляецца стабільным пры 0 нэўтронаў
2H 0,0115% H зьяўляецца стабільным пры 1 нэўтроне
3H 10-15 % 12,32 г β- 0,019 ³He
4H {сын.} 9,93696×10-23 с n 2,910 3H
5H {сын.} 8,01930×10-23 с 2n k.A. 4H
6H {сын.} 3,26500×10-22 с n k.A. ³H
7H {сын.} 29×10-23 г 2n (?) k.A. k.A.
Вадарод
Агульная інфармацыя
Судачыненьні масы ў абалонцы Зямлі 0,15[1]-0,88%
Фізычныя зьвесткі
Хімічная структура пры

нармальных умовах

Дыгідраген H2
Малярны аб'ём 22,42 · 10-3 м³/(моль H2)
Магнетычная сусцэптыбілітычнасьць 9,9 · 10-9
Энтальфія рэакцыі (H2 + ½ O2 -> H2O) 285.9 кДж/(моль H2)
Газавы ціск 209 kПа пры 23 K (p-Вадарод)
Удзельная цеплаёмістасьць 14304 Дж/(кг · K)
Шчыльнасьць энэргіі на м³ 10,7 МДж/м³
Шчыльнасьць энэргіі на кг 120 МДж/кг
індэкс пераламленьня 1.000132 (газ) 1.12 (вадкасьць)
Хімічныя якасьці
Аксыды (Алькалічнасьць) H2O (амфатэрны)
Нармальны патэнцыял 0 В (H+ + e- → H)
NMR-якасьці
1H ²H ³H
Сьпін ядра 1/2 1 1/2
гама / рад/ Т 2,675 · 108 4,106 · 107 2,853 · 108
Адчувальнасьць 1 0,00965 1,21
Лармафрэквентнасьць пры B = 4,7 Т 200 МГц 30,7 МГц 213 МГц
Па магчымасьці выкарыстоўваецца агульнапрынятая міжнародная сыстэма адзінак СІ. Пры адсутнасьці іншых заўваг маюць сілу стандартныя ўмовы.

Вадаро́д таксама во́днік, вадатво́р[2] — хімічны элемэнт з парадкавым нумарам 1, скарочаны сымбаль элемэнту — H (ад лацінскага hydrogenium «утваральнік вады»; ад старажытнагрэцкага ύδρω «вада» і γίγνομαι «станавіцца», «узьнікаць», «утварацца»). У пэрыядычнай сыстэме элемэнтаў вадарод займае месца ў першым пэрыядзе першай групы і стаіць такім чынам на першым месцы. Пры пакаёвай тэмпэратуры і атмасфэрным ціску вадарод — газ без колеру і паху. Упершыню выдзелены ў 1766 годзе Гэнры Кавэндышам, хоць яшчэ ў 1671 назіраўся Робэртам Бойлем[3]. Назву элемэнту даў Антуан Лявуазье.

Вадарод зьяўляецца самым лёгкім і самым распаўсюджаным хімічным элемэнтам Сусьвету (каля 90% паводле масы), Сонца, але не Зямлі (усяго 0,14% паводле масы). Багата вадароду ўваходзіць у склад вады акіянаў, ледавікоў, рэк, азёраў і атмасфэры. Зьяўляецца крыніцай энэргіі для зорак, якія «спальваюць» вадарод з выдзяленьнем вялікай колькасьці энэргіі. Вадкі вадарод пры зьмешваньні з вадкім тленам — добрае ракетнае паліва. Вадарод уваходзіць у склад вады і большасьці арганічных злучэньняў. Усе тканіны жывёл, расьлін, а таксама нафта ўтрымліваюць вадарод. Вадарод мае важнае значэньне для прамысловасьці. Ён разам з азотам пры працяканьні працэсу Габэра (Haber process) утварае аміяк, які выкарыстоўваецца ў якасьці ўгнаеньня. Таксама вадарод уваходзіць у склад цыклагексану ды мэтанолу, якія неабходныя для вырабу плястмас і лекаў. З-за сваёй лёгкасьці вадарод раней выкарыстоўваўся для напаўненьня дырыжабляў, але ён выклікаў пажары і быў заменены на гель. Вадарод — адзін з кандыдатаў на статус экалягічнага паліва будучыні, бо ён атрымліваецца з вады і ператвараецца ў ваду пры атляняньні. Часта сьцьвярджаецца, што больш за ўсё хімічных злучэньняў утварае вуглярод, але вадарод уваходзіць амаль ва ўсе злучэньні вугляроду і ўступае ў хімічныя рэакцыі з большасьцю хімічных элемэнтаў (за выключэньнем некаторых інэртных газаў). Магчыма, што больш за ўсё злучэньняў утварае менавіта вадарод. У цьвёрдым стане мае гексаганальную структуру.

Hydrogen Spectrum Test

Cамы лёгкі ізатоп вадароду «прот» (1H) складаецца ўсяго з аднаго пратона. Газ з дэўтэру (²H2, часта пішацца D2), цяжкага ізатопу вадароду, быў вынайдзены ў 1931 амэрыканскім хімікам Гэральдам Урэй (Harold Urey). Дэўтэр зьяўляецца складнікам цяжкай вады. Яшчэ цяжэйшы ізатоп вадароду трыт (³H ці T) радыяактыўны і зазнае β- распад з ператварэньнем у гель ³He. Асобныя імёны для ізатопаў вадароду тлумачацца істотнымі адрозьненьнямі ў іхніх уласьцівасьцях.

  • Гельфанд, Б. Е. Водород : параметры горения и взрыва / [Б. Е. Гельфанд, О. Е. Попов, Б. Б. Чайванов]. — Москва : Физматлит, 2008. — 286 с. — (Химическая физика). — ISBN 978-5-9221-0898-0.
  • Аманназаров, Амангельды. Методы и приборы для определения водорода (газовый анализ) : справочник / А. Аманназаров, Г. Л. Розинов, Н. М. Чубукова. — Москва : Химия, 1987. — 124 с.
  • Ленский, Л. А. Физика и химия трития. — Москва : Энергоиздат, 1981. — 112 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]