Нікатын
Нікаты́н — алькалёід, наркотык, які ўтрымоўваецца ў расьлінах сямейства пасьлёнавых, пераважна ў тытуні, складаючы пры гэтым 0,6-3,0% ад сухой вагі[1]. Біясынтэз адбываецца ў каранях, але назапашваецца ў лісьцёх. Нікатын выкарыстоўваецца расьлінамі ў якасьці барацьбы супраць траваедных, а таксама дзеля ўзьдзеяньня на вусякоў, таму нікатын шырока выкарыстоўваўся ў якасьці інсэктыцыду ў мінулым[2], а ў цяперашні час аналягі нікатыну, як то імідаклёпрыд, па-ранейшаму шырока выкарыстоўваецца. Нікатын таксама зьмяшчаецца ў іншых відах сямейства пасьлёновых, зь невялікай колькасьцю прысутнасьці ў відах, як то баклажан, памідоры, бульба й баўгарскі зялёны перац, а таксама ўтрымоўваецца ў лісьцёх кокі.
У невялікіх канцэнтрацыях гэтае рэчыва дзейнічае як стымулятар для сысуноў і зьяўляецца асноўным фактарам, які фармуе залежнасьць да паленьня тытуню. Па дадзеных Амэрыканскай асацыяцыі кардыёлагаў, нікатынавая залежнасьць гістарычна была адной з самых складаных залежнасьцяў, ад якой цяжка адрынуцца, у той час як фармакалягічныя й паводніцкія характарыстыкі, якія вызначаюць прыхільнасьць да тытуню аналягічныя тым, якія вызначаюць залежнасьць ад наркотыкаў, як то гераін і какаін[3]. Колькасьць нікатыну ў цыгарэтах паступова павялічваецца з кожным годам, а ў адным дасьледаваньні было ўстаноўлена, што сярэдняе павелічэньне склада 1,6% на год у пэрыяд з 1998 па 2005 гады. Гэта было выяўлена для ўсіх асноўных катэгорыяў рынку цыгарэт[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ «Determination of the Nicotine Content of Various Edible Nightshades (Solanaceae) and Their Products and Estimation of the Associated Dietary Nicotine Intake»
- ^ The Chemical Components of Tobacco and Tobacco Smoke
- ^ «Nicotine Addiction» Imagine Laserworks
- ^ Connolly, G. N; Alpert, H. R; Wayne, G. F; Koh, H (2007). «Trends in nicotine yield in smoke and its relationship with design characteristics among popular US cigarette brands, 1997—2005». Tobacco Control 16 (5):
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Як працуе нікатын / How Nicotine Works. howstuffworks.com (анг.)
Гэта — накід артыкула па хіміі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |