Перайсьці да зьместу

Новы Запавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Новы Запавет


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Но́вы Запаве́т (па-грэцку: Καινὴ Διαθήκη, Kainē Diathēkē) — збор кнігаў, які ўяўляе сабой адну зь дзьвюх, разам са Старым Запаветам, частак Бібліі.

У Новым Запавеце распавядаецца пра прышэсьце ад Бога на зямлю Мэсіі (Хрыста), Сына Боскага, каб ён памёр за людзей і такім чынам адкупіў іх ад першароднага граху (пра што распавядаецца й у Старым Запавеце). На зямлі, калі Ён прапаведваў пра Боскае Царства, Ісус (Мэсія) абраў дванаццаць апосталаў (адзін зь якіх здрадзіў яму) і даручыў ім распаўсюджваць Ягонае вучэньне па сьвеце.

Новы Запавет складаецца з 27 кніг: 4 Эвангельляў, Дзеяў Апосталаў, 21 апостальскага пасланьня і Адкрыцьця (Апакаліпсіса).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]