Перайсьці да зьместу

Ліён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ліён
франц. Lyon
Ліён
Герб Ліёну Сьцяг Ліёну


Краіна: Францыя
Рэгіён: Авэрнь-Рона-Альпы
Дэпартамэнт-мэтраполія: Ліёнская мэтраполія
Кіраўнік: Грэгары Дусэ[d]
Плошча: 47,87 км²
Вышыня: 173 м н. у. м.
Насельніцтва (2021)
колькасьць: 522 250 чал.
шчыльнасьць: 10 909,76 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовыя індэксы: 69001—69009
Нумарны знак: 69
Геаграфічныя каардынаты: 45°45′32″ пн. ш. 4°50′29″ у. д. / 45.75889° пн. ш. 4.84139° у. д. / 45.75889; 4.84139Каардынаты: 45°45′32″ пн. ш. 4°50′29″ у. д. / 45.75889° пн. ш. 4.84139° у. д. / 45.75889; 4.84139
Ліён на мапе Францыі
Ліён
Ліён
Ліён
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.lyon.fr

Ліён (па-француску: Lyon) — горад у Францыі, адміністрацыйны цэнтар Ліёнскай мэтраполіі, дэпартамэнту Рона (часова) і рэгіёну Авэрнь-Рона-Альпы (да 1 студзеня 2016 — рэгіёну Рона-Альпы). Да ўтварэньня ў 2015 годзе мэтраполіі горад зьяўляўся цэнтрам «Вялікага Ліёну» (франц. Grand Lyon), або Ліёнскай супольнасьці гарадоў (франц. Communauté urbaine de Lyon), якая складалася з 59 камунаў. На 1 студзеня 2021 году насельніцтва гораду складала 522 250 чалавек, а ўсёй аглямэрацыі — 1 424 069 чалавек.

У 27 годзе да н. э. Рым падзяляе Галію на тры правінцыі. Тры правінцыі Галіі сыходзіліся на гэтым месцы, дзякуючы чаму Люгдунум (старажытны Ліён) стаў натуральным цэнтрам перасячэньня дарог паміж паўночнай і паўднёва-ўсходняй часткай сучаснай Францыі. Горад стаў адпраўной кропкай і важным пунктам у Рымскай імпэрыі на шляху ў Галію. Старажытны Ліён ператварыўся ў сталіцу Люгдунскай Галіі і сэрцам імпэратарскай улады ўсіх гальскіх правінцыяў, што забясьпечыла Люгдунуму званьне «сталіцы Галіі». У сукупнасьці з роляй буйнога транспартнага вузла й рачнога порта, гэты статус забясьпечваў гораду росквіт, які дасягнуў свайго апагею з 69 па 192 гады.

Сярод значных архітэктурных помнікаў гэтага пэрыяду да нашага часу захаваліся антычныя тэатар і Адэон на ўзгорку Фурвіеру, амфітэатар, вялікія тэрмы, чатыры аквэдука, розныя мазаікі, якія захоўваюцца ў Музэі гала-раманскай цывілізацыі. Два рымскіх імпэратары нарадзіліся ў гэтым горадзе — Кляўдыюс і Каракальля. Пры Нэроне горад згарэў, але хутка паўстаў зноў. У 197 годзе пасьля бітвы паміж Сэптыміюсам Сэвэрам і Клёдыюсам Альбінам паблізу Круа-Русо горад быў разрабаваны й спалены, што прывяло Люгдунум да паступовага згасаньню й страце былой славы й багацьця.

Хрысьціянства ў Галіі раней за ўсё сьцьвердзілася ў Ліёне. Вядомыя шматлікія сьвятыя біскупы былі зьвязаны зь Ліёнам, як то сьв. Ірынэй Ліёнскі, сьв. Юст Ліёнскі, св. Антыёх Ліёнскі й многія іншыя.

З мноства плошчаў у Ліёне вылучаюцца плошча Бэлькур (франц. Bellecour) з каштанавымі алеямі, садамі і коннай статуяй Людовіка XIV і плошча Карно са статуяй рэспублікі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]