Жазэф Фушэ
Жазэф Фушэ | |
Жазэф Фушэ | |
Міністар паліцыі | |
---|---|
20 ліпеня 1799 — 26 верасьня 1815 | |
Міністар унутранных справаў | |
29 чэрвеня 1809 — 1 сьнежня 1809 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
21 траўня 1759 Ле-Пэльрэн, Нант |
Памёр: |
26 сьнежня 1820 (61 год) Трыест, Аўстрыя |
Партыя: | |
Сужэнец: |
Бон-Жан Куака Габрыеля-Эрнэстына дэ Кастэлян-Мажэстрэ |
Дзеці: |
Нэўр Жазэф-Лібэртэ Арманд Атанас Жазэфіна-Людміла |
Бацька: | Жазэф Фушэ[d][1] |
Маці: | Мары Франсуаза Круазэ[d][1] |
Узнагароды: | |
Жазэф Фушэ, герцаг Атранцкі (па-француску: Joseph Fouché, duc d’Otrante; 21 траўня 1759, Лё-Пэльрэн каля Нанту — 25 ці 26 сьнежня 1820, Трыест — францускі палітычны й дзяржаўны дзяяч.
Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Атрымаў духоўную адукацыю. Вучыўся ў Парыжы ў кангрэгацыі аратарыянцаў; па заканчэньню курсу паступіў у тую ж кангрэгацыю й быў у розных навучальных установах прафэсарам матэматыкі ды філязофіі. Нягледзячы на прыналежнасьць да духоўнага ордэну, ён увесь час і вельмі ахвотна зьдзекаваўся над рэлігіяю й выстаўляў напаказ свой атэізм, асабліва, калі пачалася рэвалюцыя.
Рэвалюцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэвалюцыя засьпела яго начальнікам каледжу ў горадзе Нант; ён пакінуў яго й выступіў у тым жа горадзе адвакатам і разам з тым гарачым чальцом крайніх радыкальных клюбаў. У 1792 годзе абраны ў канвэнт, дзе далучыўся да партыі мантаньяраў. У ліку іншых ён ваціраваў за пакараньне сьмерцю Людовіка XVI, супраць апэляцыі да народа й супраць адтэрміноўкі. У сакавіку 1793 году Фушэ быў адпраўлены канвэнтам у дэпартамэнт Ніжняе Люары, з абавязаньнем сабраць там апалчэньне; у чэрвені адпраўлены ў заходнія й цэнтральныя дэпартамэнты, каб там «запрашаць грамадзянаў узброіцца супраць вандэйцаў». Падчас гэтае камандзіроўкі ён узмоцнена ўкараняў рэвалюцыйныя ідэі. Так, у Нэвэры ён забараніў усякія рэлігійныя маніфэстацыі па-за цэрквамі, не выключаючы й пахаваньняў, якім надаў такім чынам чыста грамадзянскі характар; з могілак ён выдаліў крыжы ды паставіў статую сну з подпісам: «Сьмерць ёсьць вечны сон».
У кастрычніку 1793 году ён разам з Каля д’Эрбуа быў адпраўлены ў Ліён для аднаўленьня там спакою пасьля фэдэраліскага паўстаньню, што ён і выканаў, растраляўшы мноства народу; пасьля ён хваліўся ўладкованым там кровапраліцьцем. Ён вярнуўся ў Парыж незадоўга да пакараньня сьмерцю Дантона й быў абраны старшынёю клюбу якабінцаў.
Аднак, нечакана, ён стаў ганіць крайнасьці тэрору ды зьявіўся супернікам Рабесп’еру, які дамогся яго выдаленьні з клюбу якабінцаў і зьбіраўся прыняць яшчэ больш стромкія меры супраць яго, калі пазеньне й пакараньне сьмерцю Рабесп’ера, у якім Фушэ прымаў дзейны ўдзел, зусім зьмяніла ўзаемныя адносіны партыі. Нягледзячы на тое, што Фушэ пасьля 9 тэрмідора зьяўляўся ў шэрагах умераных, ён усёткі ў жніўні 1795 году быў арыштаваны, як тэрарыст, але агульная амністыя 4 брумэра IV году вызваліла яго.
На службе дырэкторыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1798 годзе ён, па рэкамэндацыі Бараса, зь якім быў у добрых адносінах, атрымаў пасаду пасланца ў Цызальпінскую рэспубліку, але хутка яго адклікалі адтуль з прычыны прадпрынятае ім разам з генэралам Брюнам спробы дзяржаўнага перавароту, зробленае ў выглядах імпрэзы крайняе дэмакратыі, і перавялі пасланцам у Галяндыю. У жніўні 1799 году ён быў прызначаны міністрам паліцыі.
У гэтай пасадзе Фушэ, больш за дзе б там ні было, апынуўся на сваім месцы. Здаўна прысьвечаны ў інтрыгі розных партыяў і асобных асобаў, ён выдатна ведаў іх адносіны і ўнутраны стан і ўмеў майстэрска карыстацца сваімі ведамі; ён здолеў цудоўна арганізаваць шпіёнства й правакатарства, дзякуючы чаму ў значнай ступені кіраваў дзейнасьцю шматлікіх асобаў і панаваў над імі.
На службе ў Напалеона
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тым часам усходзіла зорка Напалеона, і Фушэ вырашыў стаць на яго бок і энэргічна падтрымаць яго пры ўчыненьні ім перавароту 18 брумэра. Ад старога радыкалізму засталося ўжо вельмі трохі: Фушэ ў першыя ж дні пасьля перавароту прыняў стромкія меры супраць якабінцаў, клюб якіх быў ім зачынены яшчэ да 18 брумэра, забараніў 11 часопісаў і т.п. Аднак ён ня здолеў папярэдзіць замах на жыцьцё Напалеона пры дапамозе пякельнае машыны (1800 год), што выклікала незадаволенасьць Напалеона супраць яго. Тым ня менш ён захаваў сваю пасаду да верасьня 1802 году. Напалеон узнагародзіў яго грашовым дарункам у 2 400 000 франкаў і пасадай сэнатара. Няздольнасьць ягоных намесьнікаў сачыць за дзеяньнямі й задумамі варожых Напалеону партыяў і асобаў (хоць яны расчынілі змову Кадудалю й Пішэгрю) і паслугі, аказаныя яму Фушэ ў якасьці сэнатара пры заснаваньні імпэрыі, прымусілі Напалеона, у ліпені 1804 году, ізноў прызначыць яго міністрам паліцыі.
Па некаторых вестках Фушэ быў супраць расстрэлу герцага Энгіенскага (сакавік 1804 году) і яму нават прыпісваюць па гэтай нагодзе словы: «Гэта горш, чым злачынства, гэта — палітычная памылка», але гэта сумніўна, бо ці наўрад Фушэ ў такім разе атрымаў бы міністэрскую пасаду. У 1809 годзе Фушэ атрымаў тытул герцага Атранскага й значны маёнтак. З 1809 году Фушэ, прадугледжваючы падзеньне Напалеону, уступіў у таемныя перамовы з аднога боку зь легітымістамі, зь іншага — з рэспубліканцамі, а таксама з ангельскім урадам.
Напалеон хутка адчуў гэта ды даў Фушэ адстаўку (1810 год). Тады Фушэ спаліў ці схаваў значную колькасьць важных дакумэнтаў свайго міністэрства, жадаючы паставіць у цяжкае становішча пастаўленага Напалеонам сачыць за ім Савары, ці, можа быць, скарыстацца імі пасьля супраць Напалеону. Асьцерагаючыся перасьледы за гэта, ён схаваўся за мяжу. У 1811 годзе Фушэ атрымаў дазвол вярнуцца ў Парыж і хутка дамогся прызначэньня на пасаду пасланца ў Нэапаль (1813).
Як толькі Людовік XVIII вярнуўся ў Парыж, Фушэ апынуўся ў ліку гарачых прыхільнікаў Бурбонаў. Але калі Напалеон пакінуў востраў Эльба ды высадзіўся ў Францыі, то Фушэ вітаў яго як збавіцеля айчыны, і Напалеон, дзеля ўласнае бясьпекі, павінен быў у трэці раз прызначыць яго міністрам паліцыі. Фушэ й гэтым разам працягваў свае таемныя перамовы зь Людовікам XVIII і Мэтэрніхам. Пасьля Ватэрлёо ён настойваў на адрачэньні Напалеона й быў чальцом часавага ўраду, прызначанага палатамі; на гэтай пасадзе ён садзейнічаў другое рэстаўрацыі. Людовік XVIII ва ўзнагароду прызначыў яго ў чацьвёрты раз на тую жа пасаду міністра паліцыі.
Позьнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аднак, нападкі на яго ўльтрараялістаў, якія не жадалі прабачыць яму яго рэвалюцыйнага мінулага, прымусілі Людовіка XVIII перамясьціць яго на пасаду францускага пасланца ў Дрэздэне (верасень 1815 году). Тут нагнаў яго дэкрэт 6 студзеня 1816 году пра выгнаньне з Францыі царазабойцаў. Фушэ страціў сваё месца ды зьехаў у Аўстрыю, дзе натуралізаваўся й правёў канец жыцьця. Ён пакінуў сваім сынам 14 млн франкаў.
Выдадзеныя ў 4 тамах у Парыжы 1828—1829 «Memoires de Joseph F., duc d’Otrante» — не сапраўдныя; Фушэ сапраўды напісаў мэмуары, але яны дагэтуль не апублікаваны й лёс іх невядомы. У апошнія гады жыцьця ён напісаў, у выглядах апраўданьня, некалькі палітычных памфлетаў, якія ўяўляюць мала цікавасьці, з прычыны фактычных недакладнасьцяў, што складаюцца ў іх.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Значная літаратура, адмыслова прысьвечаная Фушэ яшчэ пры яго жыцьці й у першыя часы пасьля яго сьмерці, уяўляе сабою шэраг памфлетаў, галоўным чынам вельмі варожых яму й таксама часта пакутуючых моцнымі перабольшаньнямі ды скажэньнямі рэчаіснасьці. Больш грунтоўныя біяграфіі напісалі C-te de Martel («Etude sur F.», Парыж, 1873—79) і [1] — Люі Мадлен L. Madelin, «Fouche. 1759—1820» (Парыж, 1901).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |