Перайсьці да зьместу

Ерыхон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ерыхон
أريحا
Ерыхон
Дата заснаваньня: каля XCVI стагодзьдзе да н. э.
Краіна: Палестынская аўтаномія
Правінцыя: Ерыхон
Мэр: Хасан Салех
Плошча: 58,7 км²
Вышыня: -275 м н. у. м.
Насельніцтва (2006)
колькасьць: 20 416 чал.[1]
шчыльнасьць: 347,8 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 02
Геаграфічныя каардынаты: 31°51′22″ пн. ш. 35°27′47″ у. д. / 31.85611° пн. ш. 35.46306° у. д. / 31.85611; 35.46306Каардынаты: 31°51′22″ пн. ш. 35°27′47″ у. д. / 31.85611° пн. ш. 35.46306° у. д. / 31.85611; 35.46306
Ерыхон на мапе Палестынскай аўтаноміі
Ерыхон
Ерыхон
Ерыхон
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
jericho-city.org

Ерыхо́н (па-габрэйску: יריחו, па-арабску: أريحا‎) — горад у Палестыне, разьмешчаны на Заходнім беразе ракі Ярдан.

Горад узьнік ля ракі Ярдан за 22 км на паўночны ўсход ад Ерусаліму яшчэ ў нэалітычны пэрыяд на ўрадлівай раўніне. Гэта быў сталічны горад Ханаану, умацаваны шырокай сьцяной, які ляжаў на перакрыжаваньні гандлёвых шляхоў[2].

Ерыхон першым падвергся нападу габрэяў пры іхным уварваньні ў Палестыну, і непрыступныя ягоныя сьцены, паводле біблейскага паданьня, самі рассыпаліся ад гукаў сьвятых трубаў. Адсюль пайшоў выраз «ерыхонская труба». За доўгую гісторыю свайго існаваньня Ерыхон неаднаразова разбураўся й аднаўляўся. Яго разбуралі ня толькі ізраільцяне, але й асырыйцы, бабілёнскі цар Навухаданосар II, пэрсы й іншыя народы. Калі Юдэя была заваяваная Рымскай імпэрыяй, Ерыхон яшчэ лічыўся ў ліку ейных галоўных гарадоў, у якім Ірад пабудаваў шмат прыгожых будынкаў і свой пышны палац. У часы панаваньня Бізантыі зь цягам часу горад прыйшоў у заняпад і ў рэшце рэшт на ягоным месцы засталася толькі невялікая арабская вёска Эр-Рыха[2].

  • Скарына Ф. Уводзіны // Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія. — Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага.. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — 207 с. — ISBN 5-343-00151-3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]