Дзэн
Дзэн (ад яп. 禅; санскр. ध्यान дг’я́на, кіт. 禪 чань, кар. 선 сŏн) — кірунак будызму традыцыі Магаяны, якая зарадзіўся ў Кітаі ў V—VI стагодзьдзях пад вялікім уплывам даасізму і атрымаў распаўсюджаньне на Далёкім Усходзе, то бок у Віетнаме, Кітаі, Карэі і Японіі. У шырокім сэнсе дзэн — гэта школа містычнага сузіраньня[1] або вучэньне пра асьвету, якое зьявілася на аснове будыйскага містыцызму. У больш вузкім сэнсе дзэн разумеецца як кірунак менавіта японскага будызму, што мае сваю нацыянальную спэцыфіку і быў прыўнесены ў Японію з Кітаю ў XII стагодзьдзі. Акрамя таго , пад дзэн разумеюць практыку дзэнскіх школаў, якая таксама вызначалася паняткам «дг’яна» і якая зьяўляецца найбольш важнай часткай будыйскай практыкі.
Вучэньне дзэн прыйшло з Індыі ў Кітай, куды яго прынёс Бадгідгарма і атрымала далейшае распаўсюджваньне на Далёкім Усходзе, то бок на тэрыторыі сучаснага Кітаю, Віетнаму, Карэі і Японіі. Традыцыі кітайскага чань, японскага дзэн, віетнамскага тгіен і карэйскага сон разьвіваліся шмат у чым самастойна і цяпер, захоўваючы адзіную сутнасьць, набылі свае характэрныя рысы ў вучэньні і стылі практыкі . Японскі дзэн прадстаўлены некалькімі школамі: рындзай, абаку, фуку і сато. Японскім дзэн належыць каля 20% будыйскіх храмаў у Японіі[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чань-будызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзэн-будызм, ці як па-кітайску яго называюць чань-будызм, як мы яго ведаем сёньня, зьяўляецца вынікам доўгай гісторыі са шматлікімі зьменамі і ўмоўнымі фактарамі. Кожны пэрыяд меў розныя тыпы дзэну, некаторыя зь якіх заставаліся ўплывовымі, а іншыя зьнікалі. Гісторыя чань у Кітаі падзяляецца на розныя пэрыяды рознымі навукоўцамі, якія звычайна адрозьніваюць клясычную фазу і постклясычны пэрыяд.
Калі будызм прыйшоў у Кітай з Гандгары (сучасны Аўганістан) і Індыі, ён першапачаткова быў адаптаваны да кітайскае культуры і разуменьня. Будызм падвяргаўся ўплыву канфуцыянцаў[3] і даасістаў[4][5][6]. Даоская тэрміналёгія выкарыстоўвалася з мэтай выражэньня будысцкіх дактрынаў у найстарэйшых перакладах будыйскіх тэкстаў[6], не зважаючы на тое, што паўсталы будызм павінен быў канкураваць з даасізмам і канфуцыянствам. Першымі ж прыхільнікамі будызму ў Кітаі сталіся даасісты[6]. Яны запазычылі будысцкія мэдытацыйныя мэтады[7] і спалучылі іх зь існай даоскай мэдытацыяй[8]. Прадстаўнікі раньняга кітайскага будызму, як то Сэнчжао і Дао-Шэн, былі пад глыбокім уплывам даоскіх асноўных твораў Лао-Цзы і Чжуан-Цзы[9][10].
Тыен
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы VI стагодзьдзя ў Віетнам прыбыў Вінітаручы, вучань Сэн-Цаня, і заснаваў першую школу тыен. Далейшае разьвіцьцё віетнамскага тыен зьвязваюць з школай У Яньтуна, былога вучня Байчжана Хуай-хая, і школай Тхао Д’юнга. Апошняя школа была заснаваная імпэратарам Лі Тхань-тонгам. Крыху раней, у 968 годзе, тыен стаў дзяржаўнай ідэалёгіяй краіны і ў далейшым згуляў важную ролю ў ейнай гісторыі. Пазьней у Віетнаме зьявілася школа чуклам, заснаваная імпэратарам Чан Нян-тонгам і, якая ня мела аналягу ў Кітаі.
У XVII стагодзьдзі школу чанская школа Лінь-цзы зьявілася ў Віетнаме, дзе атрымала назву Лам-Тэ. Яна зьмяшала ў сябе філязофію чань і ідэю «чыстай краіны». Лам-Тэ застаецца самым вялікім манаскім ордэнам у краіне і па сёньня[11]. Сучасны віетнамскі тыен знаходзіцца пад уплывам будысцкага мадэрнізму[12]. Віетнамскі тыён ёсьць эклектычным і ўключае ў сябе шматлікія практыкі, як то дыхальная мэдытацыя, ніянфа, мантра, узьдзеяньне Тэравады, сьпевы, дэклямацыя сутры і актыўны актывізм будызму.
Сон-будызм
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзэн паступова трапіў у Карэю ў пэрыяд позьняга Сілы, то бок з VII па IX стагодзьдзі, калі карэйскія манахі пачалі выпраўляцца ў Кітай, каб вывучыць папулярную на той момант традыцыю чаня Мазу-Даоі, і вярталіся дадому, пашыраючы тут школы чаню, які ў Карэі атрымаў назву сон. Першапачаткова былі створаныя дзевяць школаў сон-будызму, якія былі вядомыя як «дзевяць горных школаў».
Сон атрымаў найбольш значны імпульс і кансалідацыю ў XII стагодзьдзі ад кар’ёскага манаха Боджа Джынула, які лічыцца самай уплывовай фігурай у станаўленні сьпелай сонскай школы. Ён заснаваў ордэн джогі, які застаецца самай вялікай школай сон-будызму ў Карэі сёньня. Джынул заснаваў храм Сунгуан-са як новы цэнтар вывучэньня і практыкі сону. Таксама, ён напісаў шматлікія працы па сон-будызьме, распрацаваўшы ўсебаковую сыстэму думкі і практыкі вучэньня. Супернічаючы з «кананічнымі» будыйскімі школамі, сон паступова набіраў папулярнасьць[13]. Аднак падчас панаваньня дынастыі Чосан, якая сымпатызавала нэаканфуцыанству, будызм страціў у Карэі сваю галоўную ролю. Манахам быў прад’яўлены шэраг жорсткіх абмежаваньняў, напрыклад абмежаваньне на наведваньне гарадоў, а лік іхных манастыроў і колькасьць духавенства значна скараціліся[14]. Пэрыяд японскай акупацыі таксама прынёс шматлікія мадэрнісцкія ідэі і зьмены ў карэйскі сон-будызм. Некаторыя манахі перанялі японскую практыку шлюбу і стварэньня сем’яў, іншыя, напрыклад, юнсон, працавалі, каб супрацьстаяць японскае акупацыі. Сёньня самая вялікая школа сона — чоге, прытрымліваецца цэлібату ў дачынэньні да манахаў, а другая паводле велічыні школа дэега, якая дазваляецца сьвятарам абірацца шлюбам.
Пасьля расколу Карэі на КНДР на поўначы і Рэспубліку Карэя на поўдні, у Паўночнай Карэі рэлігійная практыка была здушаная, у той час як у Рэспубліцы Карэя будызм пачаў канкураваць з хрысьціянствам[15].
Японскі дзэн
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзэн зьявіўся ў Японіі ў якасьці асобнай школы да пачатку XII стагодзьдзя, калі манах Эйсай не выправіўся ў Кітай, дзе вывучаў практыку школы Лінь-цзы[16]. Празь дзесяцігодзьдзі Нанпа Сом’ё таксама вывучаў вучэньні Лінь-цзы ў Кітаі, перш чым заснаваць японскі ордэн атакан, самы ўплывовы і адзіны ацалелы ордэн, які базуецца на напрамку рындзай дзэну ў Японіі[16]. У 1215 годзе Догэн, малодшы сучасьнік Эйсая, падарожнічаў у Кітай, дзе стаў вучнем майстра Руджынга. Пасьля вяртаньня Догэн заснаваў школу сато, японская школа, якая базуецца на ідэях і ўяўленьнях школы цаодун.
У сучаснай Японіі ўснуюць тры традыцыйныя школы дзэну, як то сато (яп. 曹洞), рындзай (яп. 臨済) і абаку (яп. 黃檗). Самай вялікай зь іх ёсьць сато, а самай маленькай — абаку. Рындзай знаходзіцца прыкладна паміж імі. Гэтыя школы дадаткова падзяляюцца на розныя кірункі з адзіным галаўным храмам. Гэтак існуюць два галоўныя храмамі сато, чатырнаццаць галоўных храмаў рындзай і адзіны галоўны храм абаку.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Сафронова Е. С. Основные направления распространения дзэн-буддизма в странах Запада / Под ред. В. И. Гараджа // Вопросы научного атеизма: Мистицизм: проблемы анализа и критики. — М.: Мысль, 1989. — № 38. — с. 147—166
- ^ Bodiford W. M., Zen. Encyclopædia Britannica
- ^ Brown Holt, Linda (1995). «From India to China: Transformations in Buddhist Philosophy». Qi: The Journal of Traditional Eastern Health & Fitness.
- ^ Goddard, Dwight (2007). «History of Ch'an Buddhism previous to the times of Hui-neng (Wie-lang)». A Buddhist Bible, Forgotten Books. — С. 10.
- ^ Verstappen, Stefan H. (2004). «Blind Zen». Red Mansion Pub. — С. 5. — ISBN 978-1-891688-03-4.
- ^ а б в Fowler 2005. С. 79.
- ^ Dumoulin 2005. С. 65.
- ^ Dumoulin 2005. С. 64.
- ^ Dumoulin 2005. С. 70.
- ^ Dumoulin 2005. С. 74.
- ^ Powers, John (2013). «A Concise Encyclopedia of Buddhism». Oneworld Publications. — С. 238. — ISBN 978-1-851682-33-1.
- ^ Borup, Jørn; Qvortrup Fibiger, Marianne (2017). «Eastspirit: Transnational Spirituality and Religious Circulation in East and West». BRILL. — С. 168. — ISBN 978-9-004350-64-9.
- ^ Волков С. В. «Основные направления корейского буддизма // Ранняя история буддизма в Корее (сангха и государство)». — Москва: Наука, 1985. — С. 152.
- ^ Buswell R. (1992). «The Zen Monastic Experience: Buddhist practice in contemporary Korea». — New Jersey: Princeton University Press. — С. 23. — ISBN 0-691-03477-X.
- ^ Cho, Sungtaek. Craig E. (1998). «12 Conclusion». Buddhist philosophy, Korean. Routledge Encyclopedia of Philosophy.
- ^ а б «What is Zen? The Transmission of Zen to Japan». Rinzai-Obaku Zen.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Fowler, Merv Zen Buddhism: Beliefs and Practices. — Sussex Academic Press, 2005. — ISBN 978-1-902210-42-1
- Dumoulin, Heinrich Zen Buddhism: A History. Volume 1: India and China. — World Wisdom Books, 2005. — ISBN 978-0-941532-89-1
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзэн. Сайт прысьвечаны дзэн (анг.).
- Хто ёсьць хто ў дзэне (анг.).
- Слоўнік японскіх дзэн-тэрмінаў (анг.).
- Віртуальная бібліятэка дзэн-будызму (анг.).