Гадзіньнік
Гадзіньнік — прылада, якая выкарыстоўваецца для паказваньня, захоўваньня ці каардынаваньня часу. Мэханічны гадзіньнік, у якім выкарыстоўваецца важкавая й спружынавая крыніца энэргіі, традыцыйна вядома як храномэтар. У агульным сэнсе сёньня слова «гадзіньнік» азначае любую прыладу для вымярэньня й адлюстраваньня часу.
Гадзіньнік ёсьць адно з найстарэйшых чалавечых вынаходніцтваў, бо чалавечая дзейнасьць зь цягам часу патрабавала вымярэньня больш карацейшых прамежкаў часу за натуральныя адзінкі, як то дзень, месяц і год. Прылады, якія працуюць на некалькіх розных фізычных прынцыпах, выкарыстоўваліся на працягу тысячагодзьдзяў і прывялі ў выніку да стварэньня прыладаў вядомых сёньня.
Прылады вымярэньня часу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сонечны гадзіньнік
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сонечны гадзіньнік вымярае час содняў, дзякуючы руху цені адлюстроўваючы яго на плоскую паверхню, тым самым паказваючы становішча сонца. Сонечны гадзіньнік можа быць гарызантальным або вэртыкальным. Ён шырока выкарыстоўваўся ў старажытныя часы. Зь веданьнем шыраты, добра пабудаваны сонечны гадзіньнік можа вымяраць мясцовы сонечны час з дастатковай ступеньню дакладнасьці. Гэты від гадзіньніку працягваў выкарыстоўвацца да пачатку сучаснай эпохі. Тым ня менш, ён мае шэраг практычных абмежаваньняў, гэтак, напрыклад, сонечны гадзіньнік працуе толькі тады, калі сьвеціць сонца, то бок толькі ўдзень і падчас добрага сонечнага надвор’я. Рэкамендуецца выкарыстаньне іншых мэтадаў для вымярэньня й адлюстравання часу.
Вымярэньне працягласьці часу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шматлікія прылады могуць быць выкарыстаны, каб адзначыць працяг часу, без прымацоўваньня да пачатку адліку часу, таму яны зьяўляюцца карыснымі для вымярэньня працягласьці або інтэрвалаў часу. Прыкладамі такіх лічыльнікаў працягласьці зьяўляюцца вогнены й пясковы гадзіньнікі. Вогнены гадзьньнік працуе паводле прынцыпу гарэньня алівы ў лямпе ці сьвечкі, якое зьяўляецца больш ці менш сталым. У пясковым гадзіньніку дробны пясок прасочваецца з аднаго аддзелу колбы ў іншы празь невялікую адтуліну са сталай хуткасьцю, паказваючы загадзя вызначынны пэрыяд часу. Пясковыя гадзьдзінікі можна выкарыстоўваць бясконца.
Водны гадзіньнік
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Водны гадзіньнік, вядомы як кляпсыда (стар.-грэц. κλεψύδρα) разам з сонечным гадзіньнікам, зьяўляюцца, магчыма, самым старажытнымі вымяральнымі час прыборамі. Дакладна невядома калі яны ўпершыню пачалі выкарыстоўвацца.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Будзільнік Севані (Ерэванскі гадзіньнікавы завод)
-
Станцыйны гадзіньнік у Маскоўскім мэтро
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гадзіньнік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Осипов О. Закон четвертого измерения // «Вокруг света». — 2004. — № 1.
- Все о… надписях // Мои Часы. — 2004. — № 2.