Перайсьці да зьместу

Бірмінггэм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бірмінггэм
анг. Birmingham
Муніцыпальны дом Бірмінггэму
Муніцыпальны дом Бірмінггэму
Герб Бірмінггэму Сьцяг Бірмінггэму
Першыя згадкі: 7 стагодзьдзе
Горад з: 1889
Краіна: Вялікабрытанія
Гістарычнае графства: Ўоркшыр
Цырыманіяльнае графства: Заходні Мідлэндс
Мэр: Івон Маскіта[d]
Плошча: 267,8 км²
Вышыня: 140 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 1 074 300 чал. (2011)
шчыльнасьць: 4011,58 чал./км² (2011)
этнічны склад: 66,7% белыя (62,1% брытанцы)
21,0% азіяты
6,7% чорныя
3,2% зьмешаная раса
1,2% кітайцы
1,2% іншыя
Часавы пас: UTC+0
летні час: UTC+1
Тэлефонны код: 0121
Паштовы індэкс: B
Геаграфічныя каардынаты: 52°28′48″ пн. ш. 1°54′9″ з. д. / 52.48° пн. ш. 1.9025° з. д. / 52.48; -1.9025Каардынаты: 52°28′48″ пн. ш. 1°54′9″ з. д. / 52.48° пн. ш. 1.9025° з. д. / 52.48; -1.9025
Бірмінггэм на мапе Вялікабрытаніі
Бірмінггэм
Бірмінггэм
Бірмінггэм
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.birmingham.gov.uk/

Бі́рмінггэм (па-ангельску: Birmingham; [ˈbɜːmɪŋəm], мясц. вымаўл. [ˈbɝːmɪŋɡəm]) — горад у Ангельшчыне, выдзелены ў асобны раён са статусам «сіці», у цэнтры цырыманіяльнага і мэтрапольнага графства Заходні Мідлэндс.

Першыя сталыя паселішчы зьявіліся напрыканцы 6 стагодзьдзя — пачатку 7 стагодзьдзя[1][2]. Бірмінгэм зьяўляецца самым густа населеным брытанскім горадам пасьля Лёндану з насельніцтвам 1 016 800 чалавек (перапіс 2008)[3]. Горад разьмяшчаецца ў цэнтры заходня-мідландсаўскай канурбацыі — другога па населенасьці гарадзкога раёна Вялікабрытаніі з насельніцтвам 2,284,093 чалавек (перапіс 2001)[4]. Бірмінггэмскі мэтрапольны абшар, які ўключае ў сябе прымежныя прыгарады, зь якімі горад шчыльна зьнітаваны людзкой ківачнай міграцыяй, зьяўляецца другім па населенасьці ў Вялікабрытаніі з агульным насельніцтвам 3,683,000 чалавек[5].

Бірмінггэм быў адным з цэнтральных асяродкаў Індустрыяльнай рэвалюцыі, за што пазьней атрымаў мянушку «Майстэрня сьвету» (анг. The workshop of the world) або «Горад тысячы гандлёвых угодаў» (анг. City of a thousand trades)[6]. Нягледзячы на тое, што індустрыяльная значнасьць гэтага гораду зьнізілася, Бірмінггэм разьвіўся да статусу нацыянальнага камэрцыянага цэнтру, які лічыцца другім па ліку найлепшым месцам для вядзеньня бізнэсу[7]. Бірмінггэм зьяўляецца цэнтрам дзейнасьці канфэрэнцыяў, розьнічнага гандлю, спартыўных спаборніцтваў у шэрагу са стала разьвітымі сфэрамі высокіх тэхналёгіяў, навуковых дасьледваньняў і прагрэсіўнай галіны эканомікі, якія падтрымліваюцца трыма тамтэйшымі ўнівэрсытэтамі. Таксама Бірмінггэм зьяўялецца чацьвёртым па ліку самым наведвальным замежнымі турыстамі горадам у Вялікабрытаніі[8] і мае другую па ліку буйнейшую гарадзкую эканоміку[9].

У 2010 годзе Бірмінггэм атрымаў 55 месца ў ліку гарадоў з найлепшымі ўмовамі жыцьця ў сьвеце паводле кансалтынгавай кампаніі Mercer[10]. У цяперашні час распрацоўваецца буйны праект «Вялікі горад» (анг. Big City Plan) па пераўладкаваньні цэнтральнай часткі Бірмінггэма з мэтай зрабіць яго 20-м па ліку горадам з найлепшымі ўмовамі жыцьця ў сьвеце[11]. У гутарковай мове насельнікаў Бірмінггэма называюць «Brummies», тэрмінам утвораным ад слова «Brum» — адной зь мянушак горада. Сама мянушка можа быць утворана ад дыялектнай назвы горада «Brummagem»[12], якая ў сваю чаргу можа быць утворана ад адной з ранейшых назваў горада накшталт «Bromwicham»[13]. Існуе своеасаблівы бірмінггэмскі дыялект і акцэнт.

  1. ^ Leather, Peter (2001). A brief history of Birmingham. Studley: Brewin Books. ISBN 1-85858-187-7. p. 5;
  2. ^ Gelling, Margaret (1956). «Some notes on the place-names of Birmingham and the surrounding district». Transactions & Proceedings, Birmingham Archaeological Society (72): 14–17.
  3. ^ «Local Authority Profile — Birmingham». Nomis — Official Labour Market Statistics. Office for National Statistics. 2009.  (анг.)
  4. ^ «Usual resident population: Census 2001, Key Statistics for urban areas» Office for National Statistics.  (анг.)
  5. ^ «British urban pattern: population data»(недаступная спасылка) (PDF). ESPON project 1.4.3 Study on Urban Functions. European Union — European Spatial Planning Observation Network. March 2007.  (анг.)
  6. ^ «Decline of the city of a thousand trades» // Birmingham Mail, 17 красавіка 2006.  (анг.)
  7. ^ Anna Blackaby (6 кастрычніка 2009). «Birmingham, biggest mover in European league table, second to London for UK business» (анг.)
  8. ^ «National Statistics Online — International Visits». ONS.  (анг.)
  9. ^ UKmediacentre.pwc.com  (анг.)
  10. ^ «Quality of Living worldwide city rankings 2010 — Mercer survey». Mercer. 26 траўня 2010.  (анг.)
  11. ^ «Big City Plan Website». Birmingham City Council.  (анг.)
  12. ^ «Brummagem». Worldwidewords.com. 13 сьнежня 2003.  (анг.)
  13. ^ William Hutton (1783). An History of Birmingham.  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]