Перайсьці да зьместу

Абэрдын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абэрдын
Герб Абэрдыну Сьцяг Абэрдыну
Дата заснаваньня: 1175
Краіна: Вялікабрытанія
Плошча:
  • 65,1 км²
Насельніцтва:
  • 200 680 чал. (2016)
Тэлефонны код: 1224
Паштовы індэкс: AB10-AB13 (parte), AB15, AB16, AB22-AB25
Геаграфічныя каардынаты: 57°9′0″ пн. ш. 2°6′0″ з. д. / 57.15° пн. ш. 2.1° з. д. / 57.15; -2.1Каардынаты: 57°9′0″ пн. ш. 2°6′0″ з. д. / 57.15° пн. ш. 2.1° з. д. / 57.15; -2.1
Абэрдын на мапе Вялікабрытаніі
Абэрдын
Абэрдын
Абэрдын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.aberdeencity.gov.uk/

Абэрды́н (па-ангельску: Aberdeen) — горад на паўночным усходзе Шатляндыі, Вялікабрытанія. Гэта трэці паводле колькасьці насельніцтва горад у Шатляндыі, адзін з 32 раёнаў рады мясцовага самакіраваньня Шатляндыі і 39-е места паводле плошчы забудовы ў Вялікабрытаніі. Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі насельніцтва паселішча ў 2018 годзе складала 200 тысяч чалавек[1]. Горад мае доўгую пясковую берагавую лінію і марскі клімат, у выніку чаго лета ёсьць халодным, але мае месца мяккая зіма. З моманту адкрыцьця нафты ў Паўночным моры ў 1969 годзе Абэрдын быў вядомы як марская сталіца эўрапейскай нафты[2]. Тэрыторыя вакол сучаснага гораду ёсьць заселенай ужо прынамсі 8 тысяч гадоў[3], калі дагістарычныя вёскі месьціліся вакол вусьцяў мясцовых рэкаў Дзі і Дон.

Абэрдын атрымаў статус каралеўскага гораду ад шатляндзкага кіраўніка Давіда I у XII стагодзьдзі[4], што эканамічна зьмяніла места. У горадзе існуюць два ўнівэрсытэты, як то Абэрдынскі ўнівэрсытэт, заснаваны ў 1495 годзе, і Унівэрсытэт Робэрта Гордана, які атрымаў унівэрсытэцкі статус толькі ў 1992 годзе. Гэта робіць места адукацыйным цэнтрам паўночна-ўсходняй Шатляндыі. Традыцыйныя галіны, як то рыбалоўства, выраб паперы, суднабудаваньне і выраб тэкстылю, былі пасунутыя нафтавай прамысловасьцю і дзейнасьцю марскога порту Абэрдына, які ёсьць самым буйным на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы Шатляндыі.

  1. ^ «Mid-2016 Population Estimates for Settlements and Localities in Scotland». National Records of Scotland.
  2. ^ Shepherd, Mike (2015). «Oil Strike North Sea: A first-hand history of North Sea oil». Luath Press.
  3. ^ «Welcome to Aberdeen». Aberdeen Accommodation Index.
  4. ^ «The old burghs of Aberdeen». Aberdeen Civic Society.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]