Бэтэль
Бэтэ́ль (па-габрэйску: בֵּית אֵל, па-ўгарыцку: bt il, літаральна — «Дом Эля» ці «Дом Бога»[1], па-грэцку: Βαιθηλ; па-лацінску: Bethel) — памежны горад, апісаны ў Габрэйскай Бібліі як разьмешчаны паміж тэрыторыямі каленаў Бэньяміна ды Эфрэма. Эўсэбій і Геранім Стрыдонскі апісвалі яго за сваімі часамі як маленькую вёску, што ляжала ў дванаццаці рымскіх мілях на поўнач ад Ерусаліму, у правым баку ці на ўсход ад дарогі на Нэапаль Палестынскі, то бок Шгем[2].
Месцазнаходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навуковец Эдўард Робінсан атаясамліваў вёску Бэйтын у Палестыне са старажытным Бэтэлем у працы «Biblical Researches in Palestine, 1838–52». Ён абгрунтоўваў гэтае меркаваньне на падабенстве месцазнаходжаньня з апісаньнем месцазнаходжаньня Бэтэлю ў Бібліі, а таксама на філялягічным падабенстве між сучаснай ды старажытнай назвай, сьцьвярджаючы, што зьмяненьне габрэйскага el з арабскім in не было незвычайным.
Другі біблейскі Бэтэль, у паўднёвай Юдэі, згадваецца ў кнізе Ісуса Нававага і меркавана быў ідэнтычны гораду Бэтуль або Бэтуэль, дзе пражывала племя Сімяона.
Патрыярх Якуб
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэтым месцы патрыярх Якуб падчас уцёкаў ад Ісава убачыў сон, у якім узьнікае лесьвіца да неба, па якой анёлы сыходзяць да неба, і Бог, які стаяў на ёй і сказаў абяцаньне сваё[a]. Ён спалохаўся, прачнуўся ды сказаў
Пасьля знаходжаньня ў Лавана(be), Якуб вяртаецца на зямлю Канаану(en). Бог пасылае Якуба ў Бэтэль, дзе ён мусіў асесьці ды паставіць ахвярнік адзінаму Богу[b].
Ізраільскае царства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За часамі падзеленага існаваньня царстваў Юды ды Ізраіля Бэтэль становіцца значным рэлігійным цэнтрам і некаторы час складае канкурэнцыю Ерусаліму ў гэтым значэньні.
Першы ізраільскі цар Ерабаам(be) на мяжы зь Юдэйскім царствам у Бэтэлі на поўначы Ізраільскага царства ў Дане ўсталёўвае ідалы залатых цялятаў, прычым ён сам зьдзяйсьняў ім ахвяраваньні[c]. Прарок Амос заклікае ізраільцянаў зьвярнуцца да адзінага Бога: «І не зьвяртайцеся да Бэтэлю, і да Гілгалу не прыходзьце, а праз Бээр-Шэву не пераходзьце, бо на выгнаньне Гілгал увесь пойдзе і мітусьліва стане ў Бэтэлі. Зьвярніцеся да Госпада, і будзеце жыць, каб Ён не ўвайшоў, як агонь у Ёсіфаў дом, і будзе ён жэрці, ды ня будзе каму згасіць у Бэтэлі...»[d]. За гэта Амасія(be) выгнаў прарока зь Ізраільскага царства[e]. Пазьней цар Юдэйскага царства Ясія(be) зьнішчыў усе тыя ахвярнікі, прысьвечаныя іншым багам, як у Ерусаліме, так і ў Бэтэлі, як і было сказага ў прароцтве Амоса.
Бэтэль узгадвае пазьней прарок Ерэмія(en) кажучы пра сорам Ізраіля, што быў там раней: «І за Кемоша Мааў пасаромлены будзе, як Ізраілеў дом пасаромлены быў за Бэтэль, за месца надзеі сваёй»[f].
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля ўтварэньня дзяржавы Ізраіль у 1948 годзе, біблейская назва была выкарыстаная як назва ізраільскага пасёлку Бэйт-Эль, пабудаванага непадалёк ад Бэйтыну.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Bleeker, C. J.; Widengren, G. (1988), Historia Religionum: Handbook for the History of Religions, BRILL, ISBN 978-90-04-08928-0
- Robinson, Edward; Smith, Eli (Digitized 17 February 2006), Biblical Researches in Palestine, 1838–52: A Journal of Travels in the Year 1838, University of Michigan
- Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite
- Святе Письмо Старого та Нового Завіту. Видавництво отців Василіан «Місіонер», 2005.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гл. Лесьвіца Якуба, Кніга Роду 28:10-22.
- ^ Кніга Роду 35:15-16.
- ^ Першая кніга Цароў 12:28-30.
- ^ Амос 5:5-6.
- ^ Амос 7:12-13.
- ^ Ерэмія 48:13
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |