Перайсьці да зьместу

Анатацыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Анатацыя (ад па-лацінску: annotatio — «заўвага») — кароткая характарыстыка арыгіналу, якая перадае зьмест у выглядзе пераліку асноўных пытаньняў; указваецца чытацкае назначэньне[1].

Інфармацыя арыгіналу выкладаецца ў фармулёўках рэфэрэнта. Выкладзеная інфармацыя дае толькі павярхоўнае ўяўленьне, аб чым гаворыцца ў арыгінале, аблягчае пошук неабходнай інфармацыі. Пішацца сваімі словамі.

  1. ^ Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. — Мінск: БелЭн, 1977—1984.
  • Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В. В. Маршэўская, І. В. Піваварчык, А. С. Садоўская. — Гродна : ГрДУ, 2006. — 84 с. ISBN 985-417-772-6.