Перайсці да зместу

Syberia III

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Syberia III
Распрацоўшчыкі Anuman[d], Microids[d], Kylotonn[d] і Koalabs[d]
Выдавец Anuman[d]
Лакалізатар Buka Entertainment[d]
Частка серыі Syberia[d]
Дата выпуску 20 красавіка 2017[1]
Жанр квэст
Стваральнікі
Геймдызайнер Benoît Sokal[d]
Сцэнарыст
Кампазітар
Тэхнічныя даныя
Платформы Windows, Xbox One, PlayStation 4, Android, IOS, macOS[2] і Nintendo Switch
Гульнявы рухавік Unity[d]
Рэжым гульні аднакарыстальніцкая гульня
Мовы інтэрфейсу англійская[3], французская[3], італьянская мова[3], нямецкая[3], іспанская[3], спрошчаная кітайская[d][3], традыцыйная кітайская[d][3], карэйская[3], нідэрландская[3], польская[3] і руская[3]
Носьбіты аптычны дыск, лічбавае распаўсюджванне[d] і лічбавая спампоўка[d]
Афіцыйны сайт (англ.)

Syberia III - планаваны да выхаду ў 2011 г. працяг культавай дылогіі Бенуа Сокаля Syberia і Syberia II.

Пытанне аб працягу

[правіць | правіць зыходнік]

Фенаменальны поспех дылогіі адразу ж паставіў пытанне аб стварэнні трэцяй часткі. Аднак Бенуа Сокаль першапачаткова адназначна адмаўляў магчымасць стварэння трэцяй часткі, спасылаючыся на вычарпанасць сюжэту.

"

[Пытанне:] Прыём падзелу апавядання на трылогію быў заўсёды папулярны. Ці плануеце вы з'яўленне трэцяй часткі Syberia?
[Адказ:] Не. Syberia II будзе апошняй часткай гэтай гісторыі. Syberia - гэта, насамрэч, адна скончаная гісторыя, якую мы падзялілі на дзве часткі. Гэтая гульня проста з'яўляецца працягам асноўнага апавядання. [4]

"

Аднак 1 красавіка 2009 г. з'явілася паведамленне аб тым, што кампанія Microïds пачала распрацоўку квэста Syberia III [5].

Бенуа Сокаль пацвердзіў сказанае Э. Аліўе: «Мы хочам стварыць шэдэўр, які заваюе мільёны сэрцаў гульцоў ва ўсім свеце, а не чарговы другагатунковы квэст» [6].

Прэзідэнт Microïds Эмануэль Аліўе (Emmanuel Olivier) заявіў: «Трэцяя Syberia не розыгрыш. Яе чакаюць тысячы прыхільнікаў квэстаў і Кейт Уокер асабіста. Для нас гэта адзін з самых амбіцыйных праектаў, і мы, несумненна, давядзем яго да канца... Спадар Сокаль неаднаразова заяўляў, што гатовы ўдзельнічаць у распрацоўцы працягу свайго шэдэўра толькі ў тым выпадку, калі атрымае неабходнае фінансаванне для "праекта найвышэйшага ўзроўню". Кампанія Microïds гатовая прыняць на сябе ўсе рызыкі і прафінансаваць гульню» [7].

«Syberia 3» пачнецца з таго самага моманту, на якім скончылася папярэдняя частка: Кейт стаіць на сцежцы мамантаў, якая вядзе ў свет, дзе рэальнасць змешваецца са светам мрояў. Публіку чакае сустрэча з Вікторыяй Макферсан (З серыі квэстаў Still Life), расследуе «крадзеж біўняў мамантаў» [8] ці, паводле іншай крыніцы, спрабуе раскрыць «міжнародную сетку, якая займаецца кантрабандай старажытных твораў мастацтва» [9].

Выхад «Syberia 3» першапачаткова быў запланаваны на чэрвень 2010 года, аднак, ужо было паведамлена, што рэлізу ў 2010 годзе не будзе. Гульня не будзе шматплатформеннай (як меркавалася раней) і выйдзе толькі для ПК.

У канцы 2012 года Бенуа Сокаль падпісаў кантракт з Anuman Interactive для напісання сцэнарыя Syberia III. За некалькі дзён да Game Connection Europe (лістапад 2012) французская кампанія Anuman Interactive абвясціла аб пагадненні з Сокалём. Кіруюць праектам тыя ж, хто стварыў першыя дзве часткі: Бенуа Сокаль (адказвае за мастацкую частку) і Эліёт Грасіяна (дырэктар па распрацоўцы і віцэ-прэзідэнт выдавецкага лэйбла Microïds). Было анансавана, што Syberia III будзе мультыплатформеннай гульнёй, рэліз быў запланаваны на 2014—2015 гады.

У жніўні 2014 года на гульнявой выставе Gamescom 2014 было заяўлена аб сур'ёзнай працы над гульнёй, паказана некалькі скрыншотаў і ўказана прыблізная дата выхаду - 2015 год. Таксама заяўлена, што будуць падтрымлівацца платформы: PC, Mac, PS4, Xbox One, iOS, Android. У лютым 2015 года на міжнароднай канферэнцыі Winter Nights 2015 у Санкт-Пецярбургу Бенуа Сокаль заявіў, што гульня выйдзе ў канцы 2016 года. У канцы верасня 2015 года Microïds прадставіла відэа Syberia saga — Road to Syberia 3, якое ўключае некалькі секунд геймплэя новай гульні. У маі 2016 года было заяўлена, што Syberia III будзе выпушчана 1 снежня 2016 года. У кастрычніку 2016 года было абвешчана, што выпуск Syberia III адкладаецца да I квартала 2017 года.

У выніку гульня была выпушчана 20 красавіка 2017 г. у Еўропе і 25 красавіка 2017 года ў ЗША і Канадзе[10].

Глядзіце таксама

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Steam — 2003.
  2. Steam — 2003. Праверана 13 снежня 2023.
  3. а б в г д е ё ж з і к Steam — 2003. Праверана 30 сакавіка 2022.
  4. Syberia 2 - Назад у Сібір. Інтэрв'ю з Б. Сокалем//Playhard.Ru. 2004(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 22 сакавіка 2011.
  5. -the-syberia-3-announcement.html Returns on the Syberia 3 announcement(недаступная спасылка)
  6. Syberia 3: быць або не быць? Архівавана 2 ліпеня 2010.
  7. Кампанія Microïds сведчыць: анонс Syberia 3 не жарт// Компьюлента.ру Архівавана 21 красавіка 2009.
  8. 3-on-ps3-.html MICROÏDS launches SYBERIA 3 on PS3(недаступная спасылка)
  9. Absolute Games: Syberia 3 - не жарт Архівавана 18 жніўня 2011.
  10. Gordon, Galit. SYBERIA 3 Launches with New Trailer (англ.). Gaming Cypher (20 красавіка 2017). Праверана 5 верасня 2023.