mkisofs
mkisofs | |
---|---|
Тып | Утыліты файлавых сістэм |
Аперацыйная сістэма | UNIX‐падобныя |
Апошняя версія |
|
Ліцэнзія | GNU GPL |
Сайт | cdrecord.berlios.de/old/private/mkisofs.html |
mkisofs — утыліта каманднага радка з пакета cdrtools, якая дазваляе ператварыць указаны каталог у файл, што ўяўляе сабой файлавую сістэму, які потым можа быць запісаны на кампакт-дыск (CD ці DVD). Для запісу можна ўжываць утыліту cdrecord ці аналагічную ёй.
Утыліта mkisofs падтрымлівае пашыраныя фарматы файлавых сістэм для кампакт-дыскаў: Rock Ridge, Joliet, Blu-ray Disc і іншыя.
Праграмы для запісу кампакт-дыскаў з графічным інтэрфейсам звычайна няяўна выкарыстоўваюць mkisofs. На аснове mkisofs створаны ўдасканалены пакет праграм dvd+rw-tools, які дае магчымасць дапісваць перазапісвальныя кампакт-дыскі без неабходнасці стварэння вобразу дыска.
Прыклады ўжывання
[правіць | правіць зыходнік]Ствараем «вобраз» дыска
mkisofs -r -J -o cd.iso ~/my_data/
У гэтым выпадку ўсё, што знаходзіцца ў каталогу ~/my_data, будзе запісана ў «вобраз» з імем cd.iso.
Апісанне параметраў:
- -r — запісаць файлавую сістэму RockRidge (падтрымлівае доўгія імёны файлаў, чытаецца на большасці сістэм);
- -J — запісаць файлавую сістэму Joliet (падтрымлівае доўгія імёны файлаў, патрэбна пры чытанні дыска на Windows);
- -o cd.iso — паказвае імя файла вобраза.
Запісваем вобраз дыска адразу на дыск
mkisofs -r -J ~/my_data/ | cdrecord dev=/dev/cdrw1 -
Перадае ствараемы вобраз у праграму cdrecord, якая запісвае яго на дыск на прыладзе /dev/cdrw1.