Microsoft Windows 1.0
Windows 1.0 | |
---|---|
Распрацоўшчык | Microsoft |
Сямейства АС | Windows |
Заснавана на | MS-DOS Executive[d][1] |
Першы выпуск | 20 лістапада 1985 |
Апошняя версія | 1.04 — красавік 1987 |
Падтрымлівае мовы | англійская, нямецкая, нідэрландская і японская мова |
Падтрымлівае платформы | Intel 8088, NEC PC-9800 series[d][2], Intel 8086, 80286 і 80386 |
Ліцэнзія | прапрыетарная |
Стан | падтрымка спынена 31 снежня 2001 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Windows 1.01, выпушчаная 20 лістапада 1985 года, была першай спробай «Microsoft» рэалізаваць шматзадачную аперацыйную сістэму для персанальнага камп’ютара на аснове графічнага інтэрфейсу.
Магчымасці
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненне ад наступных версій, Windows 1.0 прадстаўляла толькі абмежаваную падтрымку шматзадачнасці для праграм MS-DOS, канцэнтруючыся галоўным чынам на стварэнні асновы для выканання і ўзаемадзеянні, а таксама стабільнага API для будучых Windows-праграм. Сёння можна не толькі выконваць шматлікія праграмы, створаныя для гэтай версіі, на сучаснай сістэме Windows XP, але таксама і кампіляваць іх зыходны код у поўнафункцыянальныя «сучасныя» прыкладанні (з невялікімі зменамі).
Windows 1.0 часта лічаць «абалонкай» для аперацыйнай сістэмы MS-DOS (гэта вызначэнне часта ўжываецца і да пазнейшых версій Windows). Windows 1.0 запускалася з MS-DOS, яе праграмы маглі выклікаць функцыі MS-DOS, а праграмы з графічным інтэрфейсам запускаліся з тых жа EXE-файлаў, што і звычайныя праграмы MS-DOS. Аднак файлы Windows мелі іншы фармат (NE — англ.: new executable), які мог апрацоўвацца толькі Windows і які, напрыклад, дазваляў падгружаць код і даныя па запыце. Прыкладанні павінны былі кіраваць памяццю толькі з дапамогай уласнай сістэмы кіравання размеркаваннем памяці Windows, якая дазваляла выкарыстоўваць віртуальную памяць.
Вызначэнне Windows 1.0 як «абалонкі для DOS» зыходзіць з таго факту, што яна была створана толькі як графічнае асяроддзе для працы праграм, а не як поўнафункцыянальная АС. Тым не менш Windows 1.0 уключала ўласныя драйверы для відэакарт, мышэй, клавіятур, прынтараў і паслядоўных портаў. Меркавалася, што праграмы будуць выклікаць толькі API, пабудаваныя на аснове гэтых драйвераў. Улічваючы, што падтрымка графікі і перыферыйных прылад у MS-DOS вельмі абмежавана, праграмам даводзілася звяртацца непасрэдна да апаратнаму забеспячэнню (ці, у некаторых выпадках, да BIOS), каб выканаць неабходныя дзеянні. Такім чынам, Windows 1.0 была не проста абалонкай для MS-DOS, а дапаўняла і часткова замяняла не прадстаўленыя ў MS-DOS магчымасці. Узровень замяшчэння MS-DOS павялічваўся ў наступных версіях Windows.
Гісторыя версій
[правіць | правіць зыходнік]- Версія 1.0 — не была выпушчана з-за сур’ёзнай памылкі.
- Версія 1.01 — першая выпушчаная версія Windows.
- Версія 1.02 (май 1986) — міжнародная, мела лакалізацыі для розных еўрапейскіх моў.
- Версія 1.03 (жнівень 1986) — прызначалася толькі для ЗША і мела паляпшэнні, якія рабілі яе больш падобнай на міжнародны выпуск.
- Версія 1.04 (красавік 1987) дадавала падтрымку графічных адаптараў VGA, якія з’явіліся ў новых кампутарах серыі PS/2 ад IBM. У той жа самы час «Microsoft» сумесна з IBM анансавалі аперацыйную сістэму OS/2 з графічным інтэрфейсам — Presentation Manager, якая, па задуме кампаній, павінна была з часам замяніць як MS-DOS, так і Windows.
Windows 1.0 была заменена выпушчанай у лістападзе 1987 года Windows 2.0.
Зноскі
- ↑ http://toastytech.com/guis/win101.html
- ↑ 世界のOSたち - GUIの世界へ移行した「Windows 1.0」 — 2013. Праверана 11 мая 2022.