Maps.me
Maps.me | |
---|---|
Тып | Афлайн картаграфія |
Аўтар | Юрый Мельнічак, Аляксандр Борсук, Віктар Гавака |
Распрацоўшчык | Daegu Limited |
Напісана на | C++[1], Objective-C і Java |
Аперацыйная сістэма |
iOS 6.0 або навейшая, Android 2.2 або навейшая, Windows Phone 8.0 або навейшая |
Першы выпуск | 6 кастрычніка 2010 года |
Апошняя версія | 12.0.1 |
Ліцэнзія | Freeware |
Сайт | maps.me |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
MAPS.ME (ранейшая назва — MapsWithMe, Карты са мной) — набор бясплатных праграм для мабільных прылад на аснове свабоднай геаграфічнай карты OpenStreetMap. З 2014 па 2020 г. MAPS.ME належаў VK і развіваўся ў межах яе міжнароднага праекта My.com[2]. У 2020 годзе MAPS.ME быў прададзены плацёжнаму сэрвісу Daegu Limited[3], што прывяло да значных змен у праграме. У выніку яго былыя заснавальнікі Аляксандр Борсук і Віктар Гавака стварылі Organic Maps - форк з адкрытым зыходным кодам без рэкламы і трэкінгу карыстальнікаў.
Функцыянальнасць
[правіць | правіць зыходнік]Праграмы MAPS.ME даступныя на платформах iOS, Android (уключаючы зборкі для планшэтаў Amazon Kindle Fire) і Blackberry. Перад пачаткам працы праграма загружае карты горада ці краіны з усімі аб'ектамі ў памяць прылады і застаецца цалкам функцыянальнай без падключэння да інтэрнэту.
Праграма ўмее арыентавацца па GPS, будаваць маршруты для аўтамабіляў і пешаходаў (у тым ліку, паміж рознымі рэгіёнамі і краінамі), праводзіць пошук па аб'ектах, экспартаваць і імпартаваць даныя ў фармаце KML, а таксама прадастаўляць падрабязную інфармацыю аб установах на карце.
Магчымасць работы з картамі без падключэння да сеткі і высокая дакладнасць і падрабязнасць створаных карыстальнікамі карт забяспечылі MAPS.ME вялікую папулярнасць. Па выніках 2014 сэрвіс увайшоў у лік лепшых праграм крамы Google Play і топ-25 [email protected]. Сэрвіс адзначыўся ў рэйтынгах лепшых праграм для падарожнікаў Huffington Post і PC Magazine.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ The maps_me Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 20 верасня 2018.
- ↑ Lunden, Ingrid. Mail.ru Buys Maps.Me To Integrate Crowdsourced Maps Into Its My.com App Portal (англ.) . TechCrunch (13 лістапада 2014). Праверана 9 кастрычніка 2024.
- ↑ VK / Mail.ru Group sells MAPS.ME (англ.). vk.company. Праверана 9 кастрычніка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Maps.me ў сацыяльнай сетцы «Twitter»
- maps.me — афіцыйны сайт