InSight
InSight | |
---|---|
Interior exploration using Seismic Investigations, Geodesy and Heat Transport | |
Заказчык | ЗША НАСА |
Вытворца |
ЗША НАСА Германія DLR Францыя CNES |
Аператар | Лабараторыя рэактыўнага руху НАСА |
Задачы | Вывучэнне тэктанічных працэсаў, якія адбывалісь і адбываюцца на Марсе[1] |
Запуск | 5 мая 2018 |
Ракета-носьбіт | Atlas V-401 |
Стартавая пляцоўка | База Бандэрберг |
Тэхнічныя характарыстыкі | |
Маса | 350 кг |
Магутнасць | 450 Вт |
Крыніцы сілкавання | Сонечная батарэя/NiH2 акумулятар |
Пасадка на нябеснае цела | 26 лістапада 2018 |
Каардынаты пасадкі | 3°00′ пн. ш. 154°42′ у. д. / 3,0° пн. ш. 154,7° у. д.G |
Сайт праекта |
InSight (Interior Exploration using Seismic Investigations, Geodesy and Heat Transport, раней называўся Geophysical Monitoring Station — GEMS) — місія НАСА ў рамках праграмы Discovery па дастаўцы на Марс даследчага пасадкавага апарата з сейсмометрам[1][2]. Місія InSight разлічана на вывучэнне ўнутраннай будовы і складу Чырвонай планеты[3]. Разліковы тэрмін працы апарата — 720 дзён. Зонд створаны на базе ўжо праверанай платформы — на базе канструкцыі пасадачнага зонда «Фенікс», які паспяхова працаваў у прыпалярных абласцях Марса. Кошт місіі складае каля 480 млн долараў ЗША (без уліку кошту ракеты-носьбіта і выдаткаў партнёраў з Францыі і Германіі).
Распрацоўка праекта даручана Лабараторыі рэактыўнага руху (JPL), якая займалася распрацоўкай марсаходаў Spirit, Opportunity і Кьюрыёсіці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Статус праекта
[правіць | правіць зыходнік]Праект InSight з’яўляўся адным з трох фіналістаў (іншыя — Titan Mare Explorer (вывучэнне спадарожніка Сатурна Тытана спускальным апаратам ў моры) і Comet Hopper (вывучэнне эвалюцыі камет)), якія атрымалі фінансаванне ў памеры 3 млн $ у маі 2011 года на дэталёвую прапрацоўку канцэпцыі.
21 жніўня 2012 года NASA аб’явіла, што ў якасці пераможцы абраны праект InSight. Рашэнне вылучыць фінансаванне на місію InSight было прынята ў жніўні 2012 года. Выбар на карысць Insight быў абумоўлены адносна нізкімі фінансавымі выдаткамі на гэтую місію, а таксама магчымасцю арганізаваць яе ў самыя кароткія тэрміны[4].
Першапачаткова разглядаліся 22 магчымых месцы пасадкі зонда, лік якіх да верасня 2013 года скараціўся да чатырох найбольш бяспечных з пункту гледжання пасадкі: гэта ў асноўным роўная мясцовасць з невялікай колькасцю камянёў і нязначным ухілам. Усе пасадкавыя месцы знаходзяцца ў паўночным паўшар’і Марса на раўніне Элізій. Кожны раён пасадкі — эліпс даўжынёй у 130 кіламетраў з усходу на захад і 27 кіламетраў — з поўначы на поўдзень. Месца пасадкі будзе вызначана з дапамогай камер высокага раздзялення зонда MRO.
19 снежня 2013 года НАСА паведаміла аб абранай для запуску апарата InSight ракеце-носьбіце — ёй стала Atlas V канфігурацыі 401. Запуск абыйдзецца ў $160 млн[5].
17 лістапада 2014 года кампанія Lockheed Martin паведаміла аб пачатку фінальнай зборкі пасадкавага модуля[6].
22 снежня 2015 года на спецыяльным брыфінгу NASA было абвешчана, што запуск місіі, запланаваны на сакавік 2016 года, не адбудзецца. Прычынай гэтаму стала выяўленая няспраўнасць ключавога інструмента пасадкавага апарата — сейсмометра SEIS. Падчас праведзеных 21 снежня тэстаў, пры тэмпературных умовах падобных з рабочымі на Марсе (-45 °C), была выяўлена ўцечка ў вакуўмнай камеры сейсмадатчыкаў. Вытворца сейсмометра, Касмічны цэнтр Тулузы, паведаміў, што не паспее ліквідаваць непаладкі і завяршыць тэставанне інструмента для запуску місіі ў сакавіку. Акно запуску місіі да Марса ў 2016 годзе было даволі кароткім (з 4 па 30 сакавіка), а наступнае акно паўстала толькі праз 26 месяцаў, у 2018 годзе[7][8][9].
У сакавіку 2016 года было пацверджана, што апарат усё-ткі будзе запушчаны ў 2018 годзе[10].
Запуск і палёт
[правіць | правіць зыходнік]Першыя выявы прададзеныя апаратам
InSight запусцілі 5 мая 2018 года з базы Ванденберг ў 04:05 па часе Ціхаакіянскага ўзбярэжжа (14:05 мск) пры дапамозе ракеты-носьбіта Atlas V 401. Спачатку станцыя была выведзена на палярную арбіту вакол Зямлі, а затым, пасля ўключэння рухавікоў, выйшла на траекторыю палёту да Марса. Разам з асноўным апаратам да Марса запусцілі два кубсата MarCO-A і MarCO-B[11].
22 мая 2018 года апарат InSight здзейсніў першую з шасці запланаваных карэкцый курсу, уключыўшы на 40 секунд 4 з 8 сваіх рухавікоў[12][13].
Да 6 жніўня 2018 года, калі InSight пераадолеў палову шляху да Марса, былі паспяхова пратэставаны ўсе бартавыя прылады зонда, у тым ліку сейсмометр SEIS instrument (Seismic Experiment for Interior Structure), інструмент для вымярэння выходных з нетраў планеты патокаў цяпла Heat Flow and Physical Properties Package (HP3), інструмент Rotation and Interior Structure Experiment (RISE), які выкарыстоўвае радыёсувязь апарата з Зямлёй для ацэнкі велічыні адхіленняў восі кручэння Марса[14].
Работа на паверхні
[правіць | правіць зыходнік]26 лістапада 2018 года ў 22:53 мск InSight здзейсніў паспяховую пасадку на паверхню Марса на раўніну Элізій і перадаў першую выяву[15].
7 снежня 2018 года касмічны зонд InSight, які здзейсніў пасадку на Марсе, перадаў на Зямлю запіс гуку ветру. Аб гэтым у Twitter паведаміў глава NASA Джым Брайдэнстайн[16][17]. 19 снежня 2018 года пры дапамозе рабатызаванай рукі InSight усталяваў сейсмометр SEIS на паверхні Марса на адлегласці ў 1,6 метра ад паверхні пасадачнай платформы[18][19][20].
19 снежня 2018 года прыдапамозе рабатызаванай рукі InSight усталява сейсмометр SEIS н паверхні Марса на адлегласці ў 1,6 метра ад пасадкавай платформы[18][19][20].
13 лютага 2019 года было абвешчана аб усталяванні на паверхні Марса другой вынасной вымяральнай прылады — датчыка цеплавога патоку[21].
28 лютага 2019 года бур інструмента HP3 пачаў працаваць, але натрапіў на перашкоду. 2 сакавіка работу бура аднавілі на чатыры гадзіны, але ён не прасунуўся далей, пагэтаму бурэнне вырашылі прыпыніць на два тыдні[22].
2 сакавіка 2019 года касмічны апарат Еўрапейскага касмічнага агенцтва Trace Gas Orbiter пры дапамозе бартавога тэлескопа CaSSIS зрабіў здымак на якім бачны спускальны апарат InSight, парашут і дзве паловы капсулы, якія абаранялі InSight падчас яго уваходу ў атмасферу Марса — яго цеплаахоўны экран і заднюю панэль[23].
У красавіку 2019 года НАСА паведаміла, што французскі сейсмометр SEIS (англ.: Seismic Experiment for Interior Structure) верагодна ўпершыню зафіксаваў Землетрасенне на Марсе[24][25][26]. Раней верагоднае землетрасенне на Марсе магнітудай 2,8 па шкале Рыхтара было зафіксавана сейсмометрам АМС «Вікінг-2» 6 лістапада 1976 года[27][28].
Мэты праграмы
[правіць | правіць зыходнік]На працягу двух гадоў InSight будзе вывучаць унутраную структуру Марса, рэгіструючы падземныя штуршкі. Яны могуць узнікаць па розных прычынах, у прыватнасці, у выніку падзення метэарытаў, якія не згараюць ў больш разрэджанай марсіянскай атмасферы. Першыя спробы такіх даследаванняў праводзіліся з выкарыстаннем сейсмографаў на спушчальных апаратах «Вікінг-1» і «Вікінг-2», запушчаных да Марса ў 1975 годзе. Аднак на «Вікінге-1» гэты прыбор не зарабіў пасля пасадкі, а на «Вікінге-2» не меў дастатковай адчувальнасці, паколькі быў усталяваны не на марсіянскай глебе, а на спушчальным апараце. InSight абсталяваны значна больш дасканалай апаратурай, якая, як чакаецца, будзе рэгістраваць як падзенні метэарытаў, так і глыбінныя працэсы. Акрамя таго, на аўтаматычнай станцыі, якая будзе заставацца ў адной кропцы на працягу ўсяго цыклу даследаванняў, ўстаноўлена апаратура для вымярэння тэмпературы падглебавых слаёў, а таксама бур даўжынёй шэсць метраў. На паверхні станцыі ўстаноўлены сродкі радыёсігналізацыі, якія дазволяць дакладна замяраць параметры руху Марса па арбіце[29].
Навуковымі мэтамі праграмы InSight з’яўляюцца:
- Вывучэнне геалагічнай эвалюцыі планет зямной групы Сонечнай сістэмы, такіх як Марс і Зямля, шляхам вывучэння ўнутранай структуры і працэсы, якія праходзяць у тоўшчы марсіянскага грунту[1][3][30]:
- Вызначэнне памеру, складу і агрэгатнага стану ядра планеты;
- Вызначэнне таўшчыні і структуры кары;
- Вызначэнне складу і структуры мантыі;
- Вызначэнне тэмпературы ўнутраных слаёў Марса;
- Вывучэнне сучаснага ўзроўню тэктанічнай актыўнасці і частаты падзення метэарытаў[1][30]:
- Вывучэнне сілы, частаты і геаграфічнага размеркавання тэктанічнай актыўнасці;
- Даследаванне частаты падзення метэарытаў.
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Пры стварэнні пасадачнага модуля InSight выкарыстаны многія з інжынерных рашэнняў, прымененых пры стварэнні зонда Phoenix, які здзейсніў пасадку ў 2007 годзе непадалёк ад паўночнага полюса Марса.
Энергазабеспячэнне — сонечныя панэлі.
Маніпулятар.
Магчымасць перамяшчэння не прадугледжана.
Глыбіня апускання пенетратара — 6 м.
Навуковыя інструменты
[правіць | правіць зыходнік]Пасадачны апарат InSight абсталяваны трыма інструментамі і двума камерамі:
- Seismic Experiment for Interior Structure (SEIS, «Сейсмічны Эксперымент Унутранай Структуры») — сейсмометр для прэцызійнага вымярэння тэктанічнай актыўнасці Марса[31]. Прадастаўлены нацыянальным цэнтрам касмічных даследаванняў Францыі пры ўдзеле парыжскага інстытута геафізікі, швейцарскага федэральнага тэхналагічнага інстытута, інстытута даследаванняў Сонечнай сістэмы Таварыства Макса Планка, імперскага каледжа Лондана і лабараторыі рэактыўнага руху НАСА. Кошт прылады складае 42 млн $.
- Heat Flow and Physical Properties Package (HP³, «Набор вывучэння Цеплавога Патоку і Фізічных Уласцівасцяў») — зонд, прызначаны для вымярэння цеплавога патоку пад паверхняй Марса. Плануецца, што інструмент прабурыць 5-мятровую свідравіну, што пераўзыходзіць усе папярэднія інструменты для збору ўзораў — скрабкі, буры, маніпулятары. Гэта дазволіць вызначыць, якая колькасць цяпла зыходзіць з унутраных слаёў Марса[31]. Інструмент прадастаўлены нямецкім цэнтрам авіяцыі і касманаўтыкі[1].
- Rotation and Interior Structure Experiment (RISE, «Эксперымент Кручэння і Ўнутранай Структуры») — эксперымент па прэцызійнаму вымярэнню ваганняў Марса пад уздзеяннем Сонца. Шляхам вымярэння доплераўскага зрушэння і змяненняў у працягласці серыі радыёперадач паміж зондам InSight і Зямлёй плануецца вызначыць ўнутраную будову Марса. Эксперымент падрыхтаваны лабараторыі рэактыўнага руху НАСА.
- Першая камера, аналагічная «NavCam», усталяванай на марсахода «Spirit», «Opportunity» і Mars Science Laboratory, усталявана на руку спушчальнага апарата і паслужыць для чорна-белай здымкі інструментаў на борце і стварэння трохмерных здымкаў паверхні, на якую будуць устаноўлены сейсмометр SEIS і зонд цеплавога патоку HP³. Акрамя таго, камера будзе выкарыстана для атрымання панарамы навакольнай паверхні. Поле зроку камеры складае 45°.
- Другая камера з аналагічнымі характарыстыкамі і полем гледжання 120° падобная на камеры марсахода «HazCam» і ўстаноўлена на ніжняй паверхні пасадачнага модуля, забяспечваючы дадатковы від на месца працы інструментаў SEIS і HP³.
Сцэнар місіі
[правіць | правіць зыходнік]Прыбыццё на Марс: 26 лістапада 2018 года.
Месца пасадкі: нагор’е Элізіум.
Працягласць місіі: 720 дзен (700 солаў).
Завяршэнне місіі: лістапад 2020 года. Аб’ём перададзенай на Зямлю навуковай інфармацыі — 29 Гбайт.
Увекавечанне імён
[правіць | правіць зыходнік]На сайце NASA была форма, якую можна было запоўніць, каб увекавечыць сваё імя ў гісторыі асваення Марса. Усе імёны былі запісаны на спецыяльны мікрачып, які адправілі ў 2018 годзе да Чырвонай планеты з касмічнай місіяй InSight[32].
Месцазнаходжанне
[правіць | правіць зыходнік]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в г д InSight... into the Early Evolution of Terrestrial Planets (англ.)(недаступная спасылка). NASA facts. NASA JPL. Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2013. Праверана 26 верасня 2013.
- ↑ Brian Vastag. NASA will send robot drill to Mars in 2016 (англ.). The Washington Post (20 жніўня 2012). Праверана 26 верасня 2013.
- ↑ а б Новый марсоход поищет на планете следы былой жизни (руск.). Русская служба Би-би-си (10 ліпеня 2013). Праверана 26 верасня 2013.
- ↑ NASA анонсировало новую марсианскую миссию(недаступная спасылка). Rambler Group (21 жніўня 2012). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2012.
- ↑ Mars lander to launch from California on Atlas 5 in 2016 (19 снежня 2013).
- ↑ Lockheed Martin Begins Final Assembly Of NASA’s Next Mars Lander (17 лістапада 2014).
- ↑ NASA Suspends 2016 Launch of InSight Mission to Mars, Media Teleconference Today (англ.)(недаступная спасылка). nasa.gov (22 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2018. Праверана 1 снежня 2018.
- ↑ Fate of InSight Mars Mission uncertain after 2016 Launch Cancellation (англ.)(недаступная спасылка). spaceflight101.com (22 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2018. Праверана 1 снежня 2018.
- ↑ Launch of NASA’s next Mars mission delayed until at least 2018 (англ.). spaceflightnow.com (27 снежня 2015).
- ↑ Mars set to receive NASA InSight at the end of 2018 (англ.). nasaspaceflight.com (9 сакавіка 2016).
- ↑ Twin MarCO CubeSats launching alongside NASA’s InSight Mars mission
- ↑ InSight Steers Toward Mars
- ↑ InSight выполнил первую коррекцию траектории на пути к Марсу
- ↑ Зонд InSight прошёл полпути к Марсу; научные инструменты выдержали проверки Архівавана 2 верасня 2018., 21 августа 2018
- ↑ Landing: summary (англ.). NASA. Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2018.
- ↑ NASA InSight Lander 'Hears' Martian Winds
- ↑ Jim Bridenstine on Twitter
- ↑ а б InSight установил сейсмометр на поверхность Марса, 21.12.2018
- ↑ а б InSight установил сейсмограф на поверхность Марса
- ↑ а б Посмотрите, как InSight устанавливает сейсмограф на поверхность Марса
- ↑ Mars InSight завершила установку датчиков на Марсе . ТАСС. Праверана 17 лютага 2019.
- ↑ Бур InSight наткнулся на препятствие и приостановил работу
- ↑ Jonathan Amos. European satellite captures Nasa Mars lander from orbit (англ.) (14 сакавіка 2019). Праверана 17 сакавіка 2019.
- ↑ Brown, Dwayne; Johnson, Alana; Good, Andrew (23 April 2019). "NASA's InSight Detects First Likely 'Quake' on Mars". NASA. Праверана 23 April 2019.
- ↑ Bartels, Meghan (23 April 2019). "Marsquake! NASA's InSight Lander Feels Its 1st Red Planet Tremor". Space.com. Праверана 23 April 2019.
- ↑ Французский сейсмометр зафиксировал первое марсотрясение . ТАСС (23 красавіка 2019). Праверана 25 красавіка 2019.
- ↑ "Mars quakes set to reveal tantalizing clues to planet's early years". Nature. 26-04-2018.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Галкин И.Н. Внеземная сейсмология. — М.: Наука, 1988. — С. 138—146. — 195 с. — (Планета Земля и Вселенная). — 15 000 экз. — ISBN 502005951X.
- ↑ Новая автоматическая станция InSight будет регистрировать подземные толчки на Марсе
- ↑ а б InSight: Mission (англ.)(недаступная спасылка). NASA JPL. Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2017. Праверана 26 верасня 2013.
- ↑ а б InSight: Technology (англ.)(недаступная спасылка). NASA. Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2013. Праверана 27 верасня 2013.
- ↑ Send Your Name to Mars(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2015. Праверана 1 снежня 2018.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сайт НАСА Архівавана 13 студзеня 2012.
- Твітэр місіі
- Старонка місіі ў Фэйсбуку
- Навіны місіі Архівавана 27 лістапада 2018.