Іозеф Гертнер
Іозеф Гертнер | |
---|---|
ням.: Joseph Gärtner | |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1732[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 ліпеня 1791[1] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Karl Friedrich von Gaertner[d] |
Род дзейнасці | батанік, выкладчык універсітэта, міколаг, урач, заолаг, мастак-ілюстратар навуковых прац |
Навуковая сфера | батаніка, медыцына |
Месца працы | Пецярбургская Акадэмія навук |
Альма-матар | |
Вядомы як | Заснавальнік карпалогіі |
Член у | |
Узнагароды |
член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |||
---|---|---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Gaertn.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI Персанальная старонка на сайце IPNI Варыянт запісу абазначэння: Gartn.
|
Іозеф Ге́ртнер (ням.: Joseph Gärtner, 12 сакавіка 1732, Кальв — 14 ліпеня 1791, Цюбінген) — нямецкі батанік і урач.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Іозеф Гертнер вывучаў медыцыну ў Цюбінгене і Гётынгене. Пасля заканчэння вучобы з 1753 па 1756 гады падарожнічаў па Галандыі, Францыі, Італіі і Англіі.
У 1760 годзе стаў прафесарам медыцыны ў Цюбінгене, у 1768 годзе — прафесарам батанікі і дырэктарам батанічнага саду натуральна-гістарычнага кабінета Пецярбургскай Акадэміі навук.
У 1770 годзе браў удзел у экспедыцыі Акадэміі навук на Дон і Волгу. У тым жа годзе з-за неспрыяльнага для яго клімату быў вымушаны вярнуцца ў Кальв.
У 1772 годзе ў яго нарадзіўся сын Карл Фрыдрых, які пазней стаў урачом і батанікам.
Яго найважнейшай публікацыяй з'явілася трохтамовая праца «De Fructibus et Seminibus Plantarum» (1788—1792), у якой Гертнер даў падрабязнае апісанне пладоў і насення 1259 раслін. Гэтай працай ён заклаў асновы марфалогіі плода і насення. Акрамя таго, ён склаў слоўнік раслін на шасці мовах.
Член Лонданскага каралеўскага таварыства з 1762 года, ганаровы член Пецярбургскай Акадэміі навук з 1771 года.
Іозефа Гертнера не варта блытаць з іншым нямецкім батанікам, яго сучаснікам, Готфрыдам Гертнерам (Gottfried Gärtner, 1754—1825), адным з аўтараў працы Oekonomisch-technische Flora der Wetterau (1700—1802). Аўтарства Готфрыда Гертнера ў назвах таксонаў пазначаецца як G.Gaertn., у той час як аўтарства Іозефа Гертнера — як Gaertn.
У гонар Гертнера
[правіць | правіць зыходнік]У гонар Іозефа Гертнера названы род Gaertnera Lam. сямейства Марэнавыя (Rubiaceae).
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Joseph Gaertner (англ.)
- Вялікая біяграфічная энцыклапедыя: Гертнер, Іосіф
- Гертнер, Иосиф // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Профіль Іосіфа Гертнера на афіцыйным сайце РАН
- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1732 годзе
- Нарадзіліся ў Кальве
- Памерлі 14 ліпеня
- Памерлі ў 1791 годзе
- Памерлі ў Цюбінгене
- Выпускнікі Цюбінгенскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены РАН
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Аўтары батанічных таксонаў
- Батанікі Германіі
- Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Ганаровыя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук