Feeling Good
Feeling Good | |
---|---|
Выканаўца | Cy Grant[d], Gilbert Price[d] і Ніна Сімон |
Дата выпуску | 1964 |
Жанр | show tune[d] |
Мова песні | англійская |
Аўтар | Anthony Newley[d][1] і Leslie Bricusse[d][1] |
Кампазітар |
«Feeling Good» — песня на англійскай мове, адна з самых вядомых песень у рэпертуары амерыканскай спявачкі Ніны Сімон[2].
Песня была напісана брытанскімі песеннікамі Энтані Ньюлі і Леслі Брыкасам (вядомымі таксама ў якасці аўтараў тэатральнай п’есы 1961 года Stop The World — I Want To Get Off і музыкі для кінастужкі 1971 года «Вілі Вонка і шакаладная фабрыка») для іх мюзікла The Roar Of The Greasepaint — The Smell Of The Crowd, пастаўленага на Брадвеі ў 1965 годзе[2].
У арыгінальнай брадвейскай пастаноўцы 1965 года песню выконваў акцёр Гілберт Прайс. У тым жа 1965 годзе песню ўключыла ў свой альбом I Put a Spell on You амерыканская спявачка Ніна Сімон. Менавіта з ёй гэта песня цяпер перш за ўсё асацыюецца, і сярод яе рэпертуара песня «Felling Good» таксама адна з самых вядомых. Як піша музычны сайт Songfacts, вакальныя прыёмы Ніны Сімон вельмі падышлі да гэтай песні, якая гаворыць пра «весялосць і дастатак» чалавека, які перажыў цяжкія часы[2].
У 1994 годзе песня ў выкананні Ніны Сімон была выкарыстана ў рэкламнай кампаніі аўтамабіляў Фольксваген, што зноў зрабіла яе вельмі папулярнай. У Вялікабрытаніі тады сінгл з ёй дасягнуў 40 месца[2].
У 1997 годзе сваю версію выпусціў як сінгл дуэт Хаф і Херб. Іх версія дасягнула ў Вялікабрытаніі 31 месцы[2].
За гады песня таксама запісвалася такімі артыстамі, як гурт Pussycat Dolls, Майкл Бубле, гурты Traffic і Eeels, а таксама Джонам Колтрэйнам і гуртам Muse. Акрамя таго, сэмплы з яе выкарыстоўвалі ў сваіх песнях у стылях R&B і хіп-хоп Мэры Джэй Блайдж (у песні «About You» з альбома 2005 года The Breakthrough), Джэй-Зі з Канье Уэстам (у песні «New Day» з альбома 2011 года Watch the Throne і Фло-Рыда (у песні 2013 года «How I Feel»)[2].