Dulle Griet
Выгляд
Dulle Griet («Грэта-вар'ятка») | |
---|---|
![]() | |
Тып: | Цяжкая бамбарда |
Краіна: | Гент, ![]() |
Гісторыя службы | |
Выкарыстоўвалася: | |
Гісторыя вытворчасці | |
Гады вытворчасці: | Першая палова XV стагоддзя |
Усяго выпушчана: | 1 |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 16,4 т |
Даўжыня, мм: | 4980 мм |
Даўжыня ствала, мм: | 3450 мм |
Калібр, мм: | 660 мм |
Выявы на Вікісховішчы?: | Dulle Griet («Грэта-вар'ятка») |
Dulle Griet (у перакладзе з з.-флам. «Грэта-вар’ятка») — цяжкая бамбарда XV стагоддзя, адзін з нешматлікіх захаваных асобнікаў сярэднявечных каваных гармат. Выраблена ў пачатку XV стагоддзя ў горадзе Гент на тэрыторыі тагачаснай Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1452 выкарыстоўвалася пры аблозе Аўдэнардэ, была захоплена жыхарамі горада і знаходзілася наступныя 126 гадоў у гэтым горадзе. Толькі ў 1578 годзе гентцы вярнулі гармату сабе і ўсталявалі на адной з плошчаў горада. Маючы калібр 660 мм, «Грэта-вар’ятка» уваходзіць у шэраг найбуйнейшых у свеце гармат, якія выкарыстоўваюць каменныя ядры.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Volker Schmidtchen: Riesengeschütze des 15. Jahrhunderts. Technische Höchstleistungen ihrer Zeit. Teil I. In: Technikgeschichte. Band 44, Nr. 2, 1977, S. 153–173 (164–166).