350-я
Выгляд
Найважнейшыя падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Рымская імперыя аб’яднаная пад праўленнем Канстанцыя II. У Кітаі праўленне дынастыі Цзінь. У Індыі пачынаецца перыяд імперыі Гупта. У Японіі працягваецца перыяд Ямата. У Персіі кіруе дынастыя Сасанідаў.
На тэрыторыі лесастэпавай Украіны Чарняхоўская культура. У Паўночным Прычарнамор’і готы і сарматы. Гісторыкі VI стагоддзя згадваюць племя антаў, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Украіны прыкладна з IV стагоддзя.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]- Канстанцый II адалеў узурпатара Магненція і большую частку дзесяцігоддзя аднаасобна кіраваў Рымскай імперыяй.
- Аднавіліся напады алеманаў і франкаў на рымскія межы ўздоўж Рэйна.
- Пачалася новая вайна з Персіяй.
- Працягваўся царкоўны крызіс, звязаны з арыянствам, якое пры падтрымцы імператара Канстанцыя II пачало браць верх.
- 352 — канец пантыфікату Папы Юлія I;
- 352 — пачатак пантыфікату Папы Ліберыя;