Перайсці да зместу

Юсі Курыкала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лыжнік
Юсі Курыкала
Асабістая інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Імя пры нараджэнні фінск.: Jussi Kurikkala
Грамадзянства
Дата нараджэння 12 жніўня 1912(1912-08-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 сакавіка 1951(1951-03-10) (38 гадоў)
Месца смерці
Рост 165 см
Вага 65 кг

Юсі Курыкала (фінск.: Jussi Kurikkala; 12 жніўня 1912, Калаёкі — 10 сакавіка 1951, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі лыжнік і лёгкаатлет, двухразовы чэмпіён свету ў лыжных гонках.

За сваю кар’еру выступаў на трох чэмпіянатах свету, на якіх заваяваў два залатыя і адзін сярэбраны медаль. На чэмпіянаце свету 1937 года заваяваў срэбра ў эстафетнай гонцы, акрамя таго быў 5-м у гонцы на 18 км. На чэмпіянаце свету 1938 года заваяваў золата ў эстафеце, а таксама заняў 6-е месца ў гонцы на 18 км і 7-е месца ў гонцы на 50 км. На чэмпіянаце 1939 года стаў пераможцам у гонцы на 18 км.

Акрамя лыжных гонак займаўся лёгкай атлетыкай, на Алімпійскіх гульнях 1948 года ў Лондане, удзельнічаў у марафонскім забегу і заняў у ім 13-е месца.

Зноскі