Юджын Сернан
Юджын Сернан | |||||
---|---|---|---|---|---|
англ.: Eugen Cernan | |||||
Краіна: | |||||
Воінскае званне: | captain[d][1] | ||||
Экспедыцыі: | Джэміні-9A, Апалон-10, Апалон-17 | ||||
Дата нараджэння: | 14 сакавіка 1934 | ||||
Месца нараджэння: | |||||
Дата смерці: | 16 студзеня 2017 (82 гады) | ||||
Месца смерці: | |||||
Узнагароды: |
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юджын Эндру Сернан (англ.: Eugen Cernan; 14 сакавіка 1934 года — 16 студзеня 2017 года) — астранаўт ЗША. Апошні, на дадзены момант, чалавек, які стаяў на паверхні Месяца.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 14 сакавіка 1934 года ў горадзе Чыкага, штат Ілінойс. Мае славацкія і чэшскія карані. Прозвішча дзеда-славака было Чэрнан, яно ператварылася ў Сернан з-за англійскіх правіл чытання.
Ён быў у космасе тройчы: у якасці другога пілота «Джэміні-9А» у чэрвені 1966 года, як пілот «Апалона-10» у маі 1969 года, і як камандзір «Апалона-17» у снежні 1972 года.
У наш час Сернан з'яўляецца апошнім чалавекам, які стаяў на паверхні Месяцы (14 снежня 1972 года). Апошнія словы, сказаныя чалавекам на Месяцы, належаць Сернану:
«Боб, гаворыць Джын, я на паверхні, і, робячы апошні крок чалавека з паверхні [Месяцы], вяртаючыся дахаты, каб калі-небудзь вярнуцца — але, мы верым, у не вельмі далёкай будучыні — я б проста хацеў [сказаць] тое, што, я думаю, застанецца ў гісторыі. Што сённяшні выклік Амерыкі вызначыў будучыя лёсы чалавецтва. І, пакідаючы Месяц у [раёне] Таўрус-Літраў, мы сыходзім гэтак жа як і прыйшлі і, з Божай дапамогай, вернемся — з мірам і надзеяй для ўсяго чалавецтва. Поспеху экіпажу „Апалона-17“». (8:14:00 UTC, 14 снежня 1972)[5]
Узнагароды і заслугі
[правіць | правіць зыходнік]- Узнагароджаны Крыжам «За выдатныя лётныя заслугі» ад ВМС (Distinguished Flying Cross),
- двума медалямі ВМС «За выдатныя заслугі» (Navy Distinguished Service Medal).
- Узнагароджаны двума медалямі НАСА «За выдатныя заслугі» (NASA Distinguished Service Medal),
- медалём НАСА «За выключныя заслугі» (NASA Exceptional Service Medal).
- Яго імя ўнесена ў Залу славы амерыканскіх астранаўтаў (US Astronaut Hall of Fame).
- Ордэн Двайнога белага крыжа 2 класа (Славакія, 25 верасня 1994 года)
Зноскі
- ↑ https://www.nasa.gov/sites/default/files/atoms/files/_cernan_eugene_a._deceased_pdf_75_kb_.pdf
- ↑ Artists + Artworks Праверана 3 верасня 2021.
- ↑ https://www.newspapers.com/clip/28981781/the_miami_news/
- ↑ 最后漫步月球宇航员辞世 — 联合早报, 2017. Праверана 22 студзеня 2017.
- ↑ EVA-3 Close-out(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2011. Праверана 17 ліпеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сернан Юджын // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 351. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Юджын Сернан на Вікісховішчы |
- Юджын Эндру Сернан
- Космас: храналогія замежных пускаў і падзей, 1972 Архівавана 14 кастрычніка 2013.
- Асобы
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Чыкага
- Памерлі 16 студзеня
- Памерлі ў 2017 годзе
- Памерлі ў Х’юстане
- Узнагароджаныя Медалём НАСА за выдатную службу
- Узнагароджаныя медалём «За выключныя заслугі»
- Кавалеры ордэна Падвойнага белага крыжа 2 класа
- Людзі, якія пабылі на Месяцы
- Астранаўты ЗША
- НАСА