Перайсці да зместу

Югурта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Югурта
Нараджэнне 160 да н.э.
Смерць 104 да н.э.
Бацька Mastanabal[d][2][3]
Жонка Bocchus' daughter[d]
Дзеці Oxyntas[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Югурта (лац.: Iugurtha; 160104 да н.э.) — цар Нумідыі з 117 да н.э., які вёў з рымлянамі Югурцінскую вайну. Незаконнанароджаны сын аднаго з сыноў Масінісы.

Юны Югурта карыстаўся такім поспехам сярод нумідыйцаў, што яго дзядзька Міцыпса паспрабаваў пазбавіцца ад яго, накіраваўшы яго ў дапамогу Сцыпіёну Афрыканскаму Малодшаму, які у той час трымаў аблогу Нуманцыі. Югурту ўдалося пераканаць рымскіх сенатараў у сваёй лаяльнасці, і пад іх націскам Міцыпсы ў 120 г. пайшоў на ўсынаўленне Югурты.

Праз два гады Міцыпса памёр, падзяліўшы царства паміж Югуртам і двума сынамі — Гіемпсалам і Адгербалам. Ад першага з іх Югурта неўзабаве пазбавіўся, аднак Адгербал стаў шукаць абароны ў Рыме. Сенацкая камісія правяла падзел Нумідыі такім чынам, што Югурту дасталася меней абжытая і развітая заходняя частка краіны, аднак качэўнікі, якія насялялі яе, былі выдатнымі воінамі.

У 112 годзе да н.э. Югурта павёў свае войскі супраць Адгербла і ўзяў яго сталіцу, Цырту. Забіты быў не толькі Адгербал, які меў тытул сябра і саюзніка рымскага народа, але і італійцы (у літаратуры часта памылкова пішуць пра рымлян), што ўдзельнічалі ў абароне горада. У адказ на гэта сенат абвясціў Югурту вайну.

На наступны год Югурта дамогся заключэнні міру з консулам Луцыем Кальпурніем Бестыем, які захапіў значную частку Нумідыі — як запэўнівалі праціўнікі міру, з дапамогай хабараў. Плебейскі трыбун Мемій патрабаваў расследавання акалічнасцей гэтай здзелкі, для чаго Югурта быў выкліканы ў Рым. Цар з’явіўся ў варожай сталіцы, ад яго патрабавалі назваць імёны тых рымскіх палітыкаў, каго ён падкупіў, але народны трыбун Бебій забараніў яму гаварыць — як запэўнівалі, падкуплены царом. Але таксама верагодна, што Бебій не хацеў яму даць магчымасць зняславіць без усякіх доказаў выдатных рымскіх палітыкаў. З’яжджаючы з Рыма, Югурта нібы выклікнуў: «Прадажны горад — цябе ўвесь можна было б купіць, калі б знайшоўся пакупнік» (Салюстый, Югурцінская вайна, 35, 10).

Калі праціўнікі Югурты сталі высоўваць у процівагу яму іншага ўнука Масінісы, Масіву, той падстроіў яго забойства прама ў Рыме. Пасланая супраць яго армія на чале з Аўлам Постумам Альбінам у пачатку 110 года да н.э. ганебна капітулявала, і Югурта неўзабаве ачысціў Нумідыю ад апошніх рымскіх салдатаў.

Заключаны сенатам мір апынуўся нядоўгім. Калі ў 107 г. у Нумідыю быў накіраваны Гай Марый, Югурта перайшоў да тактыкі партызанскай барацьбы. Ён заключыў саюз са сваім цесцем Бокхам, але пасля першых паражэнняў той вырашыў заключыць пагадненне з Марыем і выдаць Югурту пасланаму рымскім камандуючым квестару Суле. Пасля трыўмфальнай працэсіі зрынуты цар быў пакараны смерцю ў падземнай Мамерцінскай турме.

Зноскі

  1. Union List of Artist Names — 2014. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  2. Любкер Ф. Iugurtha // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 687–689.
  3. Любкер Ф. Mastanabal // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 837.