Энкарнасьён
Выгляд
| ||||||||||||||||||||||||||
Энкарнасьён (ісп.: Encarnación) — горад у Парагваі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны 25 сакавіка 1615 года езуіцкім святаром Роке Гансалесам дэ Санта-Крус. У 1843 годзе назва горада была скарочана да сучаснай. Істотнае развіццё горад атрымаў пасля правядзення да яго ў 1854 годзе чыгуначнай лініі з цэнтральнага Парагвая.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]За 28 кіламетраў ад горада захаваліся створаныя ў XVII стагоддзі місіі езуітаў Ла-Сантысіма-Трынідад-дэ-Парана і Хесус-дэ-Таварангуэ, з 1993 года ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
З 1916 года ў Энкарнасьёне праводзіцца штогадовы ўсепарагвайскі карнавал.
Энкарнасьён — радзіма былога шматгадовага кіраўніка Парагвая Альфрэда Стрэснера.