Перайсці да зместу

Эндэмізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эндэмікі (ад грэч. Ἔνδημος - мясцовы) — біялагічныя таксоны, прадстаўнікі якіх жывуць на адносна абмежаваным арэале. Такая характарыстыка таксонаў называецца эндэмізмам, якому проціпастаўляецца касмапалітызм.

Арэалы эндэмікаў абмежаваныя біятычнымі, кліматычнымі або геалагічнымі бар'ерамі. Найбольш багатыя на эндэмічныя формы акіянічныя астравы, ізаляваныя горныя даліны і вадаёмы, ізаляваныя ад іншых аналагічных па біятычных характарыстыках вадаёмаў. У прыватнасці, на востраве Святой Алены каля 85% відаў эндэмічныя, а на Галапагасе - да 97%. Адрозніваюць палеаэндэмікі і неаэндэмікі.