Перайсці да зместу

Эль-Фаюм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Эль-Фаюм
араб. الفيوم‎‎, копц. Ⲫⲓⲟⲙ
Краіна
Мухафаза
Каардынаты
Губернатар
Галаль Мустафа
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Кракадылопаль, Арсіноя
Плошча
23,87 км²
Вышыня цэнтра
29 ± 0 м[1]
Тып клімату
пустынны
Афіцыйная мова
Насельніцтва
315 940[2] чалавек (2006)
Шчыльнасць
13,235 чал./км²
Часавы пояс
Эль-Фаюм на карце Егіпта
Эль-Фаюм (Егіпет)
Эль-Фаюм

Эль-Фаю́м — адміністрацыйны цэнтр аднайменнай мухафазы ў Сярэднім Егіпце, размешчаны ў Фаюмскім аазісе і акружаны з усіх бакоў Лівійскай пустыняй. Насельніцтва — 306 393 жыхары (2005).

Фараоны 12-й дынастыі часта мелі рэзідэнцыі ў Фаюме, які называўся тады Шэдыт. Пра гэта сведчаць раскапаныя Фліндэрсам Пітры рэшткі храмаў і пахавальных пірамід. У пазнейшыя часы Шедыт (копц. П-ём) быў вядомы як Горад гадаў, або Кракадылопаль, пераназваны Пталамеямі ў Арсіною і меў бога-заступніка Себека з галавой кракадзіла. Тут жа знаходзіўся знакаміты Лабірынт, апісаны Герадотам. Сярод шматлікіх археалагічных знаходак Фаюмскай вобласці сусветную славу здабылі фаюмскія партрэты. Эль-Фаюм таксама вядомы пад назвай «Горад кракадзілаў і партрэтаў».

Вадзяныя колы

У Фаюме ёсць некалькі вялікіх кірмашоў, мячэцей, лазняў і папулярны штотыднёвы рынак. Канал, які называецца Бахр-Юсуф, праходзіць праз горад, па яго берагах стаяць дамы. Два масты перакінуты цераз раку: адзін складаецца з трох арак, па ім праходзіць галоўная вуліца; другі складаецца з дзвюх арак, над ім узвышаецца мячэць султана Кайтбея — падарунак ад жонкі ў гонар мамлюкскага султана ў Фаюме. У цэнтры горада знаходзіцца канал, з чатырма вадзянымі коламі, якія былі прыняты ў правінцыі Фаюм у якасці нацыянальнага сімвала.

Зноскі