Перайсці да зместу

Экслібрыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Экслібрыс Нясвіжскай бібліятэкі Радзівілаў

Экслі́брыс (ад лац.: ex libris — з кніг) — кніжны знак, ярлык, які наклейваецца на ўнутраны бок вокладкі або пераплёту (форзац) кнігі і паказвае яе ўладальніка. Мастацкія экслібрысы выконваюць пераважна ў тэхніках лінагравюры, афорта, цынкаграфіі, літаграфіі і ксілаграфіі. Вылучаюць некалькі тыпаў мастацкіх экслібрысаў:

Суперэкслібрыс
Гербавы экслібрыс працы Яўгена Лансерэ. 1901

Экслібрысы з’явіліся з узнікненнем кнігадрукавання. Да XIX ст. былі пашыраны суперэкслібрысы — адбіткі на пераплёце або на карашку кнігі. Сярод майстроў экслібрыса  — О. Бёрдслі, Ф. Бушэ, А. Дзюрэр, М. Клінгер, Л. Кранах, Ф. Мазерэль, А. Матыс, У. Хогарт, Г. Гольбейн Малодшы. У Расіі экслібрысы з’явіліся ў пачатку XVIII ст. Сярод рускіх майстроў экслібрыса — А. Бенуа, Я. Лансерэ, У. Фаворскі.

Экслібрыс Александра Шлюбскага працы Я. Мініна. 1926

На Беларусі прататыпам экслібрыса быў друкарскі знак з выявай сонца і месяца ў кнігах Ф. Скарыны. Шырока вядомы экслібрысы ў XVIIXVIII стст. у бібліятэках беларускіх магнатаў — Сапегаў, Радзівілаў і інш.

Экслібрыс пашырыўся ў 1920-я гг.: творы З. Гарбаўца, А. Грубэ, П. Гуткоўскага, Г. Змудзінскага, Я. Мініна, А. Тычыны, С. Юдовіна. Уклад у мастацтва сучаснага экслібрыса зрабілі У. і М. Басалыгі, А. Кашкурэвіч, Я. Красоўскі, Я. Кулік, М. Купава, Г. Паплаўскі, У. Савіч, М. Селяшчук, В. Славук, Г. Ціхановіч і інш.

  • М. А. Гугнін. Экслібрыс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Минаев Е., Фортинский С. Экслибрис. М., 1970;
  • Тычына А., Шматаў В. Беларускі кніжны знак. Мн., 1975;
  • Ивенский С. Г. Книжный знак: История, теория, практика худож. развития. М., 1980.