Шыйная грыўня
Выгляд
Шыйная грыўня | |
---|---|
Культура | Slavic culture[d] |
Паходзіць з | славяне |
Месцазнаходжанне | |
Эпоха | бронзавы век і жалезны век |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шыйная грыўня — упрыгажэнне накшталт абруча з бронзы, білону, серабра, якое насілі на шыі (па-стараславянску — грыве).
Вядома з 2-га тысячагоддзя да н. э., на тэрыторыі Беларусі з ранняга жалазнега веку, найбольш распаўсюджана ў 9-13 ст. Большасць грывен, выяўленых у Беларусі, знойдзены ў курганах, належаць балтам (Лясная, Казлоўцы, Укля і іншыя). Ёсць і славянскія шыйныя грыўні.
Падзяляюцца на:
- пласціністыя (арнаментаваны косымі крыжыкамі, ромбамі, трохвугольнікамі з насечак і елачак, часта з прымацаванымі трапецападобнымі падвескамі);
- вітыя (з чатырохграннымі, конуса- і петлепадобнымі, пласціністымі, Т-падобнымі канцамі).
Залатыя і сярэбраныя шыйныя грыўні былі адзнакай улады (знойдзены ў 1960-х гг. і 1980 у Казярожскіх рэчавых скарбах).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дучыц Л. У. Грыўня шыйная // Энцыклапедыя Археалогія і нумізматыка Беларусі. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.