Чынаб
Выгляд
Чынаб | |
---|---|
хіндзі चनाब, урду چناب | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 1100 км |
Басейн | 138 000 км² |
Расход вады | 800 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | Chandra River[d] і Bhaga River[d] |
• Месцазнаходжанне | Гімалаі |
• Каардынаты | 32°56′10″ пн. ш. 76°32′01″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сатледж |
• Каардынаты | 29°20′57″ пн. ш. 71°01′41″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сатледж → Інд → Аравійскае мора |
|
|
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чына́б[1] (хіндзі: चनाब, урду: چناب) — рака ў Індыі і Пакістане, правы прыток ракі Сатледж (басейн Інда).
Даўжыня — 1100 км, плошча вадазбору — 138 тысяч км². Вярхоўі ракі размешчаны ў Заходніх Гімалаях. На тэрыторыі Індыі рака цячэ ў глыбокай даліне, у Пакістане выцякае на раўніну ў Пенджабе. Сярэдні расход вады ля падножжаў Гімалаяў — 890 м³/с. Летнія паводкі. Асноўныя прытокі — Джэлам, Раві.
Рака мае выключнае значэнне для меліярацыі і сельскай гаспадаркі рэгіёну. На рацэ горад Мултан (Пакістан).
Чынаб (у старажытнасці Чандрабхага або Асікні) як адна з рэк Сямірэчча згадваецца ў Ведах.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чынаб // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 309. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Чинаб (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі