Чхонджы
Чхонджы | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 2 189 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 3,35 км |
Плошча |
|
Аб’ём | 2 091 660 000 кубічны метр |
Найбольшая глыбіня | 384 м |
Размяшчэнне | |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чхонджы або Цяньчы (кар. 천지, кіт. 天池, вядома таксама як Нябеснае возера) — кратарнае возера, размешчанае на мяжы КНДР і Кітая. Знаходзіцца ў кальдэры вулканічнай гары Пэктусан, якая з'яўляецца часткай хрыбта Чанбайшань.
З 1979 возера ўваходзіць у склад міжнароднага біясфернага запаведніка.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Нябеснае возера занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса як самае высокае кратарнае возера ў свеце — вышыня паверхні вады складае 2189 м. Возера мае плошчу 9,82 км², з сярэдзіны кастрычніка па сярэдзіну чэрвеня водная паверхня пакрыта лёдам. Вада вельмі празрыстая. У возеры водзіцца некалькі відаў рыб.
Кратар утварыўся ў выніку моцнага вывяржэння ў 969 годзе (± 20 гадоў). Берагі возера вельмі стромкія. Сілкаванне дажджавое, сцёк вады адбываецца праз раку Эрдаабайхэ, якая з’яўляецца адным з прытокаў Сунгары.