Цыстын
Выгляд
Цыстын | |
![]() | |
![]() | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₆H₁₂N₂O₄S₂ |
Рацыянальная формула | C6H12N2O4S2 |
Фізічныя ўласцівасці | |
Малярная маса | 240,3 г/моль |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Тэмпература плаўлення | 247—249 °C °C |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 200-296-3 |
SMILES | |
ChemSpider |
Цыстын (3,3-дытыобіс-2-амінапрапіёнавая кіслата) — дысульфід цыстэіна, заменная серазмяшчальная амінакіслата. У саставе многіх бялкоў і пептыдаў (у кераціне валасоў разам з цыстэінам да 18 %), у невялікай колькасці прысутнічае ў клетках усіх жывых арганізмаў.
Бясколерныя крышталі з малярнай масай 240,3, tпл 247—249 °C, дрэнна раствараецца ў мінеральных кіслотах і водных растворах шчолачаў.
За кошт цыстыну ў малекулах бялкоў утвараюцца папярочныя дысульфідныя сувязі, якія забяспечваюць іх фізіялагічную актыўнасць.
Біялагічная роля цыстыну тоесная цыстэіну і ўтвараецца з яго. Можа ператварацца ў піравінаградную кіслату (ацэтыл-КоА).
Генетычна абумоўленыя парушэнні абмену цыстыну прыводзяць да спадчыннай хваробы цыстынозу.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).