Перайсці да зместу

Хуайхэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуайхэ
кіт. 淮河
Характарыстыка
Даўжыня 813 км
Басейн 187 000 км²
Расход вады каля 1 000 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 32°23′17″ пн. ш. 113°17′05″ у. д.HGЯO
Вусце Хунцзэху
 • Каардынаты 33°13′11″ пн. ш. 118°37′47″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Хунцзэху

Краіна
physical
Хуайхэ
Хуайхэ
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хуайхэ́[1] (кіт. спр. 淮河, піньінь Huái Hé) — рака на ўсходзе Кітая.

Даўжыня ракі 813 км, плошча вадазбору 187 тыс. км². Вытокі ў гарах Тунбайшань, цячэ па Вялікай Кітайскай раўніне. Асноўны прыток — Інхэ. Сярэдні расход вады каля 1 тыс. м³/с, максімальны — 10—13 тыс. м³/с. Нясе шмат наносаў, у выніку адкладвання якіх рэчышча ўзнімаецца (месцамі вышэй прылеглай раўніны). У мінулым Xуайхэ часта мяняла напрамак, упадала або ў Янцзы, або ў Хуанхэ, або ў Жоўтае мора. Вядома буйнымі навадненнямі. Цяпер большая частка сцёку (праз сістэму азёр і каналаў) паступае ў Янцзы. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. Злучана Вялікім каналам з рэкамі Янцзы і Хуанхэ.

На рацэ гарады Хуайнань, Бэнбу.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.