Хлараты
Выгляд
Хлараты — хларнаватай кіслоты HClO3, крышталічныя, большасць раствараецца ў вадзе і некаторых арганічных растваральніках. Раскладаюцца пры награванні або ў прысутнасці каталізатараў з выдзяленнем кіслароду. Аскісляльнікі; з рэчывамі, якія лёгка акісляюцца, утвараюць выбуховыя сумесі. Найбольш вядомы: берталетава соль, хлараты натрыю і магнію. Выкарыстоўваюцца як акісляльнікі, гербіцыды. Таксічныя.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хлараты