Перайсці да зместу

Хары Холкеры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хары Холкеры
Harri Holkeri
Сцяг64-ы Прэм’ер-міністр Фінляндыі
30 красавіка 1987 — 26 красавіка 1991
Прэзідэнт Маўна Койвіста
Папярэднік Калеві Сорса
Пераемнік Эска Аха

Нараджэнне 6 студзеня 1937(1937-01-06)[1][2]
Смерць 7 жніўня 2011(2011-08-07)[3][1] (74 гады)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні фінск.: Harri Hermanni Holkeri
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень магістр грамадскіх навук[d]
Месца працы
Званне маёр
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хары Хермані Холкеры (фінск.: Harri Hermanni Holkeri; 6 студзеня 1937, Орыпяя — 7 жніўня 2011, Хельсінкі[5]) — фінскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Фінляндыі (1987—1991), старшыня Генеральнай Асамблеі ААН (2000—2001), былы глава UNMIK, былы глава фінскай партыі «Нацыянальная кааліцыя».

Нарадзіўся ў фінска-швецкай сям’і Анці Холкеры і Майрэ Ахлгрэн у камуне Орыпяя. Неўзабаве сям’я пераехала ў горад Тояла. Менавіта там будучы палітык атрымлівае адукацыю, становіцца актывістам скаўцкага руху.

Скончыў паліталагічны факультэт Хельсінкскага ўніверсітэта. У 1970 годзе Холкеры выбраны ў парламент Фінляндыі.

Балаціраваўся ў прэзідэнты Фінляндыі двойчы — у 1982 і 1988 гадах.

Унёс вялікі ўклад у міжнародную міратворчую дзейнасць. У прыватнасці, ён быў аўтарам мірнага плану Паўночнай Ірландыі ў канцы 90-ых гадоў. Каралева Вялікабрытаніі Елізавета II узнагародзіла яго рыцарскім ордэнам Брытанскай імперыі.

У 2003 годзе ён узначаліў адміністрацыю ААН у Косава.

Сканаў пасля працяглай хваробы 7 жніўня 2011 года.[5]

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

У 1960 годзе Холкеры жаніўся на Мар’е-Лійсэ Лепісцё (фінск.: Marja-Liisa Lepistö), у іх нарадзілася двое дзяцей — Юка (Jukka, нар. 1962) і Кацью (Katju, нар. 1964).

Зноскі