Перайсці да зместу

Хала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хала
іўр.: חַלָּה
Уваходзіць у нацыянальныя кухні
яўрэйская кухня
Краіна паходжання
Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ха́ла (іўр.: חַלָּה) — яўрэйскі традыцыйны святочны хлеб з здобнага дражджавога цеста  (руск.). Мае форму пляцёнкі,[2] пасыпанай макам ці кунжутам.[3] Хлеб-халу ядуць у Шабат і на святы.[4] Аддзяленне халы — адзін з відаў ахвярапрынашэння.[5]

Назва хала паходзіць ад адной з запаведзяў Торы, якая загадвае аддзяляць ад толькі што замяшанага гатовага цеста частку, якая і завецца «хала». Першапачаткова гэтая частка цесту прызначалася для ахвярапрынашэння, есці яе было нельга. Дагэтуль, як успамін аб запаведзі аб «аддзяленні халы», пры замешванні цеста для суботняга хлеба прынята адшчыкваць кавалачак і спальваць яго — менавіта ён і ёсць сапраўдная хала.

  1. http://books.google.com/books?id=gFK_yx7Ps7cC
  2. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2., С.602
  3. Боровская Э. Еврейская кухня / Боровская Э. — М.: Эксмо, 2012. — 320 с.: ил. ISBN 978-5-699-56247-3
  4. Roden.
  5. Encyclopaedia Judaica 2007, p. 277.
  • Боровская Э. Еврейская кухня / Боровская Э. — М.: Эксмо, 2012. — 320 с.: ил. ISBN 978-5-699-56247-3
  • Claudia Roden. What Is Challah? (англ.). My Jewish Learning. Праверана 10 ліпеня 2017.
  • Gill Marks. Encyclopedia of Jewish Food (англ.). — Houghton Mifflin Harcourt, 2010. — 672 с. — ISBN 9780544186316.
  • Encyclopaedia Judaica / edited by Fred Skolnik and Michael Berenbaum. — Keter Publishing House, 2007. — Т. 8. — С. 398. — ISBN 78-0-02-865936-7.