ФК Асасуна
Асасуна | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Поўная назва | Club Atlético Osasuna | |||
Заснаваны | 1920 | |||
Горад | Памплона, Іспанія | |||
Стадыён |
Эль-Садар Умяшчальнасць: 18 761 |
|||
Прэзідэнт | Луіс Сабальса[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Ла Ліга | |||
2022/23 | 7 месца | |||
Сайт | osasuna.es (ісп.) (баскск.) | |||
|
«Асасу́на» (ісп.: Club Atlético Osasuna) — іспанскі футбольны клуб з горада Памплона, што размяшчаецца ў аўтаномнай супольнасці Навара. У перакладзе з баскскай мовы назва клуба азначае «здароўе»[2]. Заснаваны ў 1920 годзе. Найвышэйшыя дасягненні — чацвёртае месца ў Ла Лізе (1991 і 2006). Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эль-Садар», які здольны ўмясціць 18 761 чалавека.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1920 годзе клуб «Асасуна» ўпершыню выйшаў у Сегунду ў 1932 годзе, а праз тры гады быў класіфікаваны ў Ла Лігу. Скончыўшы сезон 1984/85 на шостым месцы ў чэмпіянаце, клуб атрымаў права на ўдзел у Кубку УЕФА, адкуль выбыў у другім крузе.
Наступны ўзлёт каманды прыйшоўся на сезон 1990/91, калі «Асасуна» заняла чацвёртае месца ў чэмпіянаце і заваявала права на ўдзел у кубку УЕФА, дзе дайшла да трэцяга кругу. Аднак па выніках сезона 1993/94 клуб пакінуў Ла Лігу і правёў шэсць сезонаў у Сегундзе. У сезоне 2004/05 клуб дайшоў да фіналу Кубка Іспаніі, дзе саступіў «Бетысу».
У сезоне 2005/06 каманда фінішавала чацвёртай у чэмпіянаце, такім чынам, паўтарыўшы сваё найвышэйшае дасягненне ў чэмпіянаце Іспаніі, і атрымала права прыняць удзел у Лізе чэмпіёнаў, стартаваўшы з трэцяга класіфікацыйнага раўнда. Аднак прабіцца ў групавы этап не атрымалася, і клуб быў вымушаны здавольвацца ўдзелам у Кубку УЕФА, пяты раз у сваёй гісторыі. Стартаваўшы з групавога этапу, клуб выйшаў у плэй-оф, дзе дайшоў да паўфіналу, у якім саступіў будучаму пераможцу — «Севільі».
Пасля гэтых поспехаў клуб размяшчаецца ў ніжняй частцы табліцы і ў асноўным вядзе барацьбу за выжыванне. У сезоне 2008/09 клуб здолеў пазбегнуць вылету з Лігі толькі ў апошнім туры, знаходзячыся на 18 месцы ў табліцы і прымаючы дома «Рэал Мадрыд». На працягу матча памплонцы саступалі з лікам 0:1, але ўсё ж такі перамаглі з канчатковым лікам 2:1.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Станам на люты 2024 года.
|
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/331
- ↑ The Kings of El Reyno de Navarra Архівавана 20 чэрвеня 2010. (англ.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме ФК Асасуна
- Афіцыйны сайт клуба
- Клубныя навіны