Унтэр-афіцэр
Выгляд
У́нтэр-афіцэ́р (ням.: Unteroffizier, ад unter- пад + Offizier- афіцэр) — ваеннаслужачы малодшага каманднага саставу ў арміях шэрагу дзяржаў, у тым ліку Вялікага Княства Літоўскага. У Расіі катэгорыя унтэр-афіцэр існавала з канца 17 стагоддзя да 1917 года, напрыклад, старшы (узводны) і малодшы унтэр-афіцэр, на флоце — унтэр-афіцэр 1-й і 2-й стацці. У розныя часы да катэгорыі унтэр-афіцэраў адносіліся: фельдфебель, вахмістр, кандуктор, капрал, сяржант, ураднік, феерверкер і іншыя.
Званне унтэр-афіцэр існуе ў сучасных арміях Вялікабрытаніі, Францыі, ФРГ і іншых краін.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).. С. 238