Тэрцэт
Выгляд
Тэрцэ́т (італ.: terzetto) — страфа, якая складаецца з трох радкоў. Існуе некалькі яе разнавіднасцей: рыфмуюцца ўсе радкі (ааа), два радкі рыфмуюцца, адзін застаецца халастым (ааб, абб ці, як у рытурнелі, аба), радкі зусім не рыфмуюцца (абв). Часам у вершы, напісаным тэрцэтам, ужываюцца адначасова розныя яго віды. Часцей тэрцэты ўваходзяць у склад больш буйной вершаванай формы (напрыклад, санета) або звязваюцца ў адно з другім ланцужковымі рыфмамі. Арыгінальнымі верлібравымі тэрцэтамі напісаная паэма Я. Гучка «Галіна з дрэва Кастуся». У беларускай паэзіі нярэдкія творы, у якіх два тэрцэты, графічна аддзеленыя, аб'ядноўваюцца рыфмай у своеасаблівыя пары.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.