Перайсці да зместу

Тэрмаклін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Залежнасць тэмпературы ад глыбіні. Пласт скачка (тэрмаклін) знаходзіцца на глыбіні 100—200 м

Термаклін, або пласт тэмпературнага скачка — пласт вады, у якім градыент тэмпературы рэзка адрозніваецца ад градыентаў слаёў, што знаходзяцца вышэй альбо ніжэй. Узнікае пры наяўнасці неперамяшальных слаёў вады з рознай тэмпературай. Можа мець магутнасць ад некалькіх метраў да дзясяткаў метраў.

Падзяляецца на сезонны і глыбакаводны. Сезонны тэрмаклін узнікае і разбураецца на працягу гадавога ходу тэмпературы, напрыклад, пры раставанні льдоў або павелічэнні сцёку цёплых вод у моры. Звычайна размяшчаецца на глыбінях не больш за 200 метраў. Глыбакаводны існуе пастаянна, ахопліваючы тоўшчу вады да 2000 метраў.

Рэфракцыя гуку ў тэрмакліне прыкметна мяняе свае ўласцівасці. Часта градыент ў ім змяняе знак — і тады вышэй тэрмакліну рэфракцыя з’яўляецца станоўчай, і гукавыя прамяні адхіляюцца да паверхні, а ніжэй яго наадварот — адмоўнай, і гукавыя прамяні адхіляюцца да дна. Сам пласт пры гэтым здольны адлюстроўваць гук, прапускаючы толькі яго малую долю, і такім чынам экранаваць шумлівыя аб’екты (крыніцы гуку).

Апошняя ўласцівасць шырока выкарыстоўваецца ў тактыцы падводных лодак і супрацьлодкавых сіл. Падводная лодка можа хавацца пад тэрмаклінам. У сваю чаргу, супрацьлодкавыя сілы могуць выкарыстоўваць сродкі выяўлення, якія апускаюць пад пласт скачка.

Скачок тэмпературы, як правіла, суправаджаецца скокам шчыльнасці (пікнаклін).

Металімніён[1] — пласт воднай тоўшчы невялікага вадаёма паміж эпілімніёнам і гіпалімніёнам, у межах якога адбываецца рэзкае падзенне тэмпературы і падвышэнне шчыльнасці вады з глыбінёй.


Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці са Слоўнікам іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.2, С.60.