Троль
Троль (шведск.: Troll — зачараванне, вядзьмарства) — магічная істота ў скандынаўскай міфалогіі — карлік або волат, які жыве ў гарах і вартуе свае скарбы. Ва ўяўленні людзей мае выродлівае аблічча, дурны нораў.
Легенды пра троляў зарадзіліся ў Скандынавіі. Паводле некаторых павер’яў, тролі жылі ў замках і падземных палацах. На поўначы Брытаніі ёсць некалькі вялікіх скал, пра якія ёсць паданні — быццам гэта і ёсць тролі, заспетыя сонечным святлом. У міфалогіі тролі бываюць не толькі велізарнымі гігантамі, падобнымі да ограў, але і маленькімі, падобнымі да гномаў істотамі. Дэталі вобраза троляў у фальклоры залежаць ад краіны. Часам іх апісваюць па рознаму нават у адным паданні. Часцей тролі — пачварныя істоты, ад трох да васьмі метраў ростам (часам могуць мяняць свой памер). Амаль заўсёды атрыбутам знешнасці троля на малюнках з’яўляецца вельмі вялікі нос. Маюць каменную прыроду (нараджаюцца са скалы), ператвараюцца ў камень на сонцы. Харчуюцца мясам. Часта паглынаюць людзей. Жывуць у пячорах, лясах, курганах, лясах або пад мастамі.
Цяпер тролі з’яўляюцца папулярнымі істотамі ў масавай культуры, напрыклад ў творах фэнтэзі, у якіх нярэдка маюць рысы ограў і ётунаў.
Этымалогія
[правіць | правіць зыходнік]Старажытнаскандынаўскія назоўнікі troll і trǫll (па-рознаму азначаюць «дэман, пярэварацень, ётун») і сярэдненямецкі troll, trolle «дэман» паходзілі ад протагерманскага назоўніка ніякага роду *trullan. Паходжанне протагерманскага слова невядома. Акрамя таго, старажытнаскандынаўскі дзеяслоў trylla «зачароўваць, ператвараць у троля» і сярэдненямецкі дзеяслоў trüllen «трапятаць» пайшлі ад протагерманскага дзеяслова *trulljanan, вытворнага ад *trullan.
У фальклоры
[правіць | правіць зыходнік]Пра троляў запісана мноства гісторый, дзе іх часта апісваюць як вельмі старых, моцных, але марудных і дурных, а часам як людаедаў. Тым не менш, часам троляў апісвалі з чалавечым выглядам, без якой-небудзь асабліва агіднай знешнасці, але яны жывуць удалечыні ад людзей і іншым ладам жыцця. Таму тролі былі небяспечныя, незалежна ад таго, наколькі добра яны маглі ладзіць з хрысціянскім грамадствам, тролі часам выкрадалі людзей, захоплівалі фермы або маёнткі.
Па скандынаўскім народным павер’і, маланка адпуджвае троляў, і гэта можа быць познім адлюстраваннем бога Тора ў барацьбе з такімі істотамі. Таму адсутнасць троляў і ётнараў у сучаснай Скандынавіі часам тлумачаць «трапнасцю і эфектыўнасцю ўдараў маланкі». Акрамя таго, адсутнасць троляў у рэгіёнах Скандынавіі апісваюць у фальклоры як «наступства сталага царкоўнага звону». Звон прымусіў троляў сысці ў іншыя землі, хоць і не без пэўнага супраціву; шматлікія гісторыі распавядаюць, як тролі перашкаджалі будаўніцтву царквы або кідалі валуны і камяні ў завершаныя храмы. Вялікія мясцовыя камяні часам апісваюць як вынік кідка троля. Акрамя таго, у XX ст. паходжанне некаторых скандынаўскіх славутасцей прыпісваюць тролям, якія, напрыклад, маглі ператварыцца ў камень ад сонечнага святла.
У скандынаўскай народнай традыцыі драбнейшыя тролі жывуць у курганах і гарах. Троляў таксама апісваюць як маленькіх, падобных да людзей істот або ростам з чалавека, залежна ад рэгіёну паходжання гісторыі.
У культуры
[правіць | правіць зыходнік]Тролі з’яўляліся ў многіх творах сучаснай мастацкай літаратуры, часцей за ўсё, у жанры фэнтэзі, класічнымі прыкладамі з’яўляюцца тролі у такіх творах, як Міжзем’е Толкіна або Падзямеллі і Цмокі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Троль
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |