Перайсці да зместу

Твігі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Твігі
англ.: Twiggy
Імя пры нараджэнні англ.: Lesley Hornby
Род дзейнасці актрыса, мадэль, спявачка, тэатральная актрыса, кінаактрыса
Дата нараджэння 19 верасня 1949(1949-09-19)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Leigh Lawson[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Dame Commander of the Order of the British Empire
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дама Леслі Лоўсан (англ.: Lesley Lawson, прозвішча пры нараджэнні — Хорнбі, англ.: Hornby; нар. 19 верасня 1949, Лондан) — брытанская супермадэль, актрыса і спявачка. Вядомая пад псеўданімам Твігі (Twiggy, літаральна — «тоненькая, далікатная», ад англ.: twig — «трасцінка»). Дама-камандор ордэна Брытанскай імперыі (DBE, 2018).

Леслі Хорнбі нарадзілася ў прыгарадзе Лондана ў сям’і сярэдняга дастатку. У 16 гадоў яна пазнаёмілася з модным лонданскім цырульнікам Леанарда і стала тварам яго салона прыгажосці. Першая фотасесія Леслі з кароткай стрыжкай была зроблена фатографам Бары Латэганам. Ён і прыдумаў дзяўчыне запамінальны псеўданім — Твігі.

У 1966 годзе Твігі была прызнана Тварам года па версіі «Daily Express». Неўзабаве дзяўчына стала тварам моднага Лондана 1960-х і іконай субкультуры модаў. Яе здымалі найлепшыя фатографы: Хельмут Ньютан і Сесіл Бітан. На думку некаторых гісторыкаў моды, менавіта Твігі можна назваць першай супермадэллю. Мільёны дзяўчат па ўсім свеце худнелі да змардавання («сіндром Твігі»), капіявалі макіяж і незвычайна кароткую стрыжку мадэлі. Яна стала сапраўднай візітнай карткай дзесяцігоддзя.

У 1970 годзе Твігі нечакана заяўляе, што заканчвае кар’еру мадэлі.

У 1971 годзе Твігі была ўзнагароджана дзвюма прэміямі «Залаты глобус» за ролю ў экранізацыі мюзікла «Бойфрэнд», затым выйшла на сцэну ў ролі Элізы Дулітл у «Пігмаліёне». У 1990-я агітавала супраць выкарыстання натуральнага меха ў індустрыі моды. Твігі ўвесь час выступала на тэлебачанні: напрыклад, у 1976 годзе яна была запрошаная ў якасці госці на папулярную лялечную тэлеперадачу «Мапет-шоу». Таксама яна выступала ў якасці суддзі ў папулярным тэлешоу «Топ-мадэль па-амерыканску» з 5-га па 9-ы сезон.

У 1971 годзе выйшаў першы альбом Твігі.

Зноскі

  1. Twiggy // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leslie Hornby // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.