Талуй
Талуй | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
манг.: ᠲᠤᠯᠤᠢ | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Чынгісхан | ||||||
Пераемнік | Угедэй | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1191[1] |
||||||
Смерць |
1232 |
||||||
Род | Дынастыя Барджыгінаў і Чынгізіды | ||||||
Бацька | Чынгісхан[2] | ||||||
Маці | Бортэ[d] | ||||||
Жонка | Сархахтані і Lingqun khatun[d] | ||||||
Дзеці | Мунке[2], Qutuqtu[d][2], Хубілай[2], Хулагу[2], Арыг-буга, Bochuo[d][2], Moge[d][2], Suigedu[d][2], Xuebietai[d][2], Yesubuhua[d][2], Dumugan[d][2] і Jörike[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Талуй, Тулуй (манг.: Толуй, кіт.: 拖雷, піньінь Tuōléi; каля 1193 — 1232) — дзяржаўны дзеяч Вялікага мангольскага улуса, военачальнік. Чацвёрты, малодшы сын Чынгісхана і яго галоўнай жонкі Бортэ. Насіў мянушку «Вялікі наён»). У 1227—1229 гадах пасля смерці Чынгісхана і да абрання новага вялікага хана быў рэгентам Мангольскай імперыі.
Старэйшай жонкай Талуя была Соркактані, пляменніца кераіцкага Ван-хана. Соркактані была хрысціянкай нестарыянскай веры і выхавала дзяцей — Мункэ, Хубілая, Хулагу і Арыг-бугу — у духу павагі да хрысціянскай рэлігіі. Паводле законаў Ясы яны не маглі быць ахрышчаны, аднак гэта не перашкаджала Арыг-Бугу адкрыта вызнаваць хрысціянства, а Мункэ і Хулагу кіравацца ў палітыцы інтарэсамі сваіх нестарыянскіх падначаленых, што было не складана пры надзвычайнай талерантнасці манголаў да хрысціянскай рэлігіі. Следствам гэтага стаў Жоўты крыжовы паход.