Сірт
Горад
| ||||||||||||||
Сірт (араб. سرت) — сталіца муніцыпалітэта Сурт у Лівіі. Размешчана на беразе Сірта ў гістарычнай вобласці Сіртыка. Насельніцтва — 75 358 чал. (на 2010 год)[1]. У гэтым горадзе нарадзіўся лівійскі лідар Муамар Кадафі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 2007 года ў Сірце праходзілі перамовы паміж прадстаўнікамі ўрада Судана і паўстанцамі з мяцежнай правінцыі Дарфур[2].
У 2011 годзе падчас грамадзянскай вайны ён стаў апошнім бастыёнам арміі Муамара Кадафі[3]. У 2015 годзе ісламісты разграмілі Усеагульны Нацыянальны Кангрэс, захапіўшы горад. Сфармаваныя ў сакавіку 2016 г. Прэзідэнцкі савет і Урад Нацыянальнага Адзінства на чале з Ф.Сараджам паставілі задачу аб’яднаць краіну, а таксама пазбавіцца ад джыхадзістаў. Першай буйной аперацыяй новай улады супраць баевікоў стала вызваленне Сірта.
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]У 2008 годзе China Railway Construction выйграла тэндар па будаўніцтве чыгунак у Лівіі. З захаду на ўсход будзе пракладзена чыгуначная галіна даўжынёй 352 км (ад Аль-Хумса да Сірта). Аднак у 2011 годзе стала вядома, што фактычна будаўніцтва чыгункі ажыццяўляе РЖД[4].
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]Сірт з’яўляецца родным горадам Муамара Кадафі.
Зноскі
- ↑ Surt (англ.)(недаступная спасылка). World Gazetteer. Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2012. Праверана 13 лютага 2011.
- ↑ BBC NEWS | Africa | Sudan calls Darfur truce at talks
- ↑ Храналогія вайны ад «РИА Новости»
- ↑ РЖД эвакуирует сотрудников из Ливии